Рамут
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рамут (Рамуць) — мужчынскае імя.
Паходжаньне
Рамут (Ramut) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рам- (імёны ліцьвінаў Раміла, Рамаўт, Рамунт; германскія імёны Ramilo, Ramaldus, Ramunt) паходзіць ад стараісьляндзкага ram(m)r 'дужы, моцны'[2], а аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мотар, Мутаўт, Эймут; германскія імёны Motar, Muotolt, Eimuot) — ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[3]. Антрапанімічны суфікс-пашыральнік -ут- (-ut-) адзначаецца як у германскіх, так і ў славянскіх мовах[4].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramut (Ramot)[5].
У Прусіі бытавала імя Рамут (Рамот, Рамод): Ramuth (1306 год)[6], Ramot (1338 і 1340 гады)[6], Rammod (1399 і 1437 гады)[6]. Апроч таго, у Прусіі шырока бытавала прозьвішча Romoth[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: человека их отчынъного непохожого… а Ромутемъ (21 сакавіка 1499 году)[8]; дали ему в Радунской волости… Станька Ромутевича з братаничи Яновичи — службу (1540—1543 гады)[9]; Станко Ромутевич (30 ліпеня 1545 году)[10]; Romuciowna (1671—1681 гады)[11].
Remove ads
Носьбіты
На гістарычнай Лідчыне існуе вёска Ромуці. Назву Рамуцішкі маюць вёскі на гістарычнай Ашмяншчыне.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads