Мотар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мотар — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Модар, Мотар або Мотэр (Modar, Motar, Moter, Mothar) і Герымот (Herimot) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -мод- (-мот-, -мут-) (імёны ліцьвінаў Мутаўт, Вішымут, Эймут; германскія імёны Muotolt, Vismuot, Eimuot) паходзіць ад гоцкага moþs '(баявы) дух, лютасьць, адвага'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди наши Здитовскии… Торасъ Моторовичь (26 траўня 1520 году)[6]; врядникъ пана Артема Михайловича Мелешко Девятковский Федоръ Моторъ (7 жніўня 1565 году)[7]; бояринъ пана Артема Михайловича Мелешка Девятковский Федоръ Моторъ (31 сакавіка 1566 году)[8].
Remove ads
Носьбіты
На 1903 год існавала сядзіба Мотэрышкі ў Шавельскім павеце Ковенскай губэрні[9].
На 1906 год існавала вёска Мудары ў Невельскім павеце, а таксама дзьве вёскі з назвай Мотары ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[10].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе вёска Мутараўшчына, у гістарычнай Прусіі — Мотэраў.
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads