Рамаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рамаўт (Рамульт) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рамалд, пазьней Рамалт або Рамаўт (Ramoldus, Ramaldus, Ramolt[1][2], Ramoudt[1][2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -рам- (імёны ліцьвінаў Раміла, Рамут, Рамунт; германскія імёны Ramilo, Ramut, Ramunt) паходзіць ад стараісьляндзкага ram(m)r 'дужы, моцны'[4], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Ramwołt (Ramołt, Ramułt)[6].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеков наших двора Симненского з села Отеси на ймя Юхна Рамовтовича[7], чоловеков наших двора Симненского з села Отеси на ймя Юхна Ромовтовича[8] (7 ліпеня 1561 году); пановъ Михала и Яна Рамултовъ — земянъ его королевское милости повету Пинского… пановъ Рамультовъ… панъ Михалъ и панъ Янъ Ромултове (8 студзеня 1670 году)[9].

Remove ads

Носьбіты

  • Мікалай Рамальт (Mikołaj Ramolt) — кракаўскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1513 годзе[10]

Рамульты або Рамулты (Ramułt[11], Ramult) — літоўскі шляхецкі род зь Лідзкага павету[12].

У 1905 годзе існаваў засьценак Рамультава ў Лебедзеўскай воласьці[13].

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads