Рафаэль Дыяс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рафаэль Сальвадор Дыяс (па-нямецку: Raphael Salvador Diaz; нарадзіўся 9 студзеня 1986 году, Баар, Швайцарыя) — швайцарскі хакеіст гішпанскага паходжаньня, гулец клюбу «Фрыбург-Гатэрон». Рафаэль доўгі час выступаў за швайцарскі «Цуг», пакуль у 2011 годзе не пераехаў у Канаду, дзе падпісаў кантракт з клюбам «Манрэаль Канадыенз». Дэбютаваў у НХЛ 6 кастрычніка 2011 году ў матчы супраць «Таронта Мэйпл Ліфс». Акрамя таго, выступаў за іншыя клюбы НХл, як то «Ванкувэр Кэнакс», «Нью-Ёрк Рэйнджарз», «Калгары Флэймз». У канцы 2015 году вярнуўся на радзіму ў клюб «Цуг», дзе празь некаторы час быў прызначаны капітанам.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads