Родзевічы (Івейскі раён)
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ро́дзевічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Вярэнкі. Уваходзяць у склад Івейскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Remove ads
Назва
Грода, Рода або Руда (Hrodo, Roda, Ruodo) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядома з XVI ст. як вёска маёнтку Іўе Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1598 г. 9 валок зямлі, уласнасьць Кішкаў. У 1634 г. 27 дымоў, 10 валок зямлі.
У XIX — пачатку XX ст. вёска Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 42 рэвіскія душы. Адносілася да маёнтка Ятаўтавічы памешчыцы Рымашэўскай. У 1897 г. 25 двароў, 149 жыхароў, у 1905 г. 166 жыхароў, 139 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 29 двароў, 168 жыхароў.
У 1921–1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 28 двароў, 128 жыхароў.
3 12.10.1940 г. вёска (28 двароў, 153 жыхары) у Дайлідзкім, з 3.5.1962 г. у Івейскім сельсаветах Івейскага раёну. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас імя В.І.Чапаева, з 1954 г. у калгасе «Новае жыцьцё». У 1970 г. 124 жыхары. Цяпер у складзе калгаса «Дайліды». У 1999 г. 27 двароў, 60 жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 60 чалавек, 27 двароў
- 2009 год — 29 чалавек[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads