Рудакова

возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Рудакова
Remove ads

Рудако́ва — возера ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці. Разьмешчанае за 1 км на поўночны захад ад Мядзелу. Уваходзіць у групу Мядзельскіх азёр і біялягічны заказьнік «Рудакова». Знаходзіцца ў басэйне ракі Мядзёлкі.

Возера
Рудакова
Thumb
Панарама Рудакова
Возера Рудакова
КраінаБеларусь
Плошча0,24 км²
Плошча вадазбору1,16 км²
Максымальная глыбіня28,6 м
Сярэдняя глыбіня11,3 м
Найбольшая даўжыня0,7 км
Найбольшая шырыня0,56 км
Даўжыня берагавой лініі2,01 км
Вышыня над узроўнем мора184 м[1]
Аб’ём вады2,72 млн м³
Каардынаты54°53′50″ пн. ш. 26°53′31″ у. д.
Рудакова на мапе Беларусі
Thumb
Рудакова
Рудакова
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вотоку з возера няма. У возера ўпадае толькі невялікі ручай на захадзе, які ўлетку перасыхае. Асноўную частку вады возера атрымлівае за кошт паверхневага прытоку. Возера знаходзіцца ў межах Сьвянцянскага ўзвышша.

Рудакова належыць да ліку глыбокіх вадаёмаў, нягледзячы на тое, што ягоная плошча складае ўсяго 0,24 км². Найбольшая глыбіня дасягае 28,6 м, сярэдняя — 11,3 м. Доля глыбіняў большых за 2 мэтры складае 88% плошчы. Возера мае высокую празрыстасьць вады — да 5,3 м.

  • Плошча возера — 0,24 км²
  • Плошча вадазбору — 1,16 км²
  • Максымальная глыбіня возера — 28,6 м
  • Сярэдняя глыбіня — 11,3 м
  • Найбольшая даўжыня возера — 0,7 км
  • Найбольшая шырыня — 0,56 км
  • Даўжыня берагавой лініі — 2,01 км
  • Аб’ём вады ў возеры — 2,72 млн м³

Тэмпэратура вады каля дна возера практычна ніколі не перавышае 6 °C. Адначасова, вада добра насычаная кіслародам.

У возеры сустракаюцца ляшчы, шчупакі, акуні, платва, пелядзь. Падводная расьліннасьць возера пашыраная да глыбіні 9—13 м.

Узровень вады ў Рудакове на некалькі мэтраў вышэйшы за ўзвовень вады ў Мястры і Мядзелі, паміж якімі яно знаходзіцца. Рудакова злучанае з возерам Мядзел невялікай моцна парослай канавай.

Рудакова зьяўляецца адным з найпрыгажэйшых азёраў Беларусі. На ўсходнім беразе разьмешчаная база адпачынку, на паўднёвым — невялікі пляж. Рашэньнем Мядзельскага райвыканкаму на возеры забароненае выкарыстаньне маторных лодак.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads