Рудаш

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудаш (Рудзеш, Рудзіш) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Рудуш, Рутш або Руч (Rudusch, Rutsch) — імя германскага паходжаньня[1][2]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[3].

У Чэхіі бытавалі германска-славянскія імёны Rudeš і Rudiš[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Czwierć Cyrma… Andrżey Rudzisz… Czwierć Medziszewo… Siemion Rudzisz… Skobylowo… Staszko Rudzisz… Hauryło Rudzisz… Parsiukowo… Silko Rudzisz… Czwiezć Wydry… Piotr Rudzisz… Jakub Rudzisz (1765 год)[5]; Wieś Awiszanow… Matis Rudziesz (26 жніўня 1765 году)[6]; Marcella Rudosz (1832 год)[7].

Remove ads

Носьбіты

Рудзіш (Rudzisz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[8].

На гістарычнай Наваградчыне існуе вёска Рудашы, на гістарычнай Ашмяншчыне — Рудашаны.

На 1906 год існавалі дзьве вёскі з назвай Рудзішы і вёска Рудушы ў Люцынскім павеце[9], а таксама вёска Рудушкі ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губэрні[10].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads