Рудаўт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рудаўт (Рудалт), Ротаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Гроталд, Рудалт, Роталд або Ротаўд, пазьней Рудэльт або Рудаўт (Hrotold, Rudolt, Rotaldus[1], Rotaudus[1], Rudelt[2], Roudaut[3][4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рутгер, Родмант, Эйруд; германскія імёны Rutger, Rodemund, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[6], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[7]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя Theotrod (Theot-rod)[8].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Rudołt[9] (Rotald[10]).

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: на люди Мунтвиловичи а Рудовтовичи… Рудовътовичы (15 чэрвеня 1501 году)[11]; з ыменья Руделтова (1567 год)[12]; Marianna Rotowt (1758 год)[13]; przez i. w. Chryzostoma y Konstancyi Rudołtowskich… Ioachima y Chryzostoma Rudołtowskich podwoiewodz. Nowogrodzkich (1798 год)[14].

Remove ads

Носьбіты

На гістарычным Падляшшы існуюць вёска Лубін Рудолты і Рудолты (Рудуты).

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads