Градзімонт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Градзімонт, Радмонт (Рочмант) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Гродмунт, Радэмунд, Родмунд або Рудмунт, пазьней Радамонтэ (Hrodmunt, Rodemund, Rodmundus[1], Rodhmund[2], Ruodmunt[3], Rodomonte[4]) — імя германскага паходжаньня[5]. Іменная аснова -грод- (-род-, -руд-) (імёны ліцьвінаў Рудалт, Рутгер, Эйруд; германскія імёны Rudolt, Rutger, Eirodus) паходзіць ад гоцкага hroþ 'слава, перамога'[6], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[7] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[8]. Апроч таго, адзначалася старажытнае германскае імя *Gradamundus[9] і германскае імя Grjotmund[10][a].
Германскі характар літоўскіх імёнаў з асновай -монт- (-мант-) — як і запазычаньне самой асновы з германскіх моваў — сьцьвердзілі францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн[13] і амэрыканскі лінгвіст Альфрэд Зэн[14].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: пустовъщины… а Родмонтову (12 кастрычніка 1509 году)[15]; Jakub Szymkowicz Grodzimont (1648 год паводле выданьня 1737 году)[16]; дворянъ Кипріяна и Лиліи урожденнной Рочмонтъ Бутвиловскихъ (1875 год)[17].
Remove ads
Носьбіты
- Гродмунд (Grodmundus) — арцыбіскуп Каталіцкай Царквы ў XI ст. паводле кракаўскага выданьня 1757 году[18]
- Якуб Шымковіч Градзімонт — шляхціч Віленскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага, які ў 1648 годзе падпісаў элекцыю караля і вялікага князя Яна Казімера
Глядзіце таксама
Заўвагі
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads