Руслан Капанцоў

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Руслан Капанцоў (нарадзіўся 12 траўня 1981 году) — беларускі футбаліст, брамнік клюбу «Горкі».

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Гуляў у розных клюбах, пераважна ў магілёўскім «Дняпро». З клюбам атрымаў бронзавы мэдаль чэмпіянату 2009 году, а на наступны год пасьпяхова гуляў у Лізе Эўропы. У студзені 2011 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну». Па заканчэньні сэзону 2012 году пакінуў каманду. Першую палову 2013 году прапусьціў, аднаўляючыся ад траўмы. У верасьні 2013 году дзеля падтрыманьня формы стаў гульцом пінскай «Хвалі»[3], дзе атрымаў гульнявую практыку.

У студзені 2014 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4], але не згуляў ні ў адным афіцыйным матчы за клюб. Быў другім брамнікам каманды пасьля Артура Катэнкі. У траўні 2014 году атрымаў траўму і наагул перастаў трапляць у заяўку салігорскага клюбу. У ліпені пакінуў клюб[5]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[6], які паводле вынікаў сэзону 2014 году выбыў у Першую лігу. У складзе «Дняпра» чаргаваў месца ў браме Уладзімерам Журавым. У лютым 2016 году падоўжыў кантракт з магіляўчанамі[7]. У сэзоне 2016 году саступіў месца ў асноўным складзе маладому Паўлу Паўлючэнку, толькі ў канцы сэзону стаў часьцей трапляць у склад. У сэзоне 2017 быў другім брамнікам каманды пасьля Ігара Даўгялы.

У студзені 2018 году па заканчэньні кантракту пакінуў магілёўскі клюб[8] і неўзабаве стаў гульцом «Белшыны»[9]. У першай палове сэзону 2018 году быў асноўным брамнікам, але пазьней пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. Па заканчэньні сэзону 2018 году пкінуў бабруйскі клюб. З 2019 году вступае за клюб «Горкі»[10].

Міжнародная

Мае на сваім рахунку матчы ў складзе зборнай Беларусі (да 21 году).

Remove ads

Дасягненьні

  • Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009

Статыстыка

Больш інфармацыі Клюб, Сэзон ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads