Руслан Хадаркевіч
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Русла́н Хадарке́віч (нар. 18 чэрвеня 1993 году) — беларускі футбаліст, абаронца казаскага клюбу «Атыраў» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
З 2010 году пачаў выступаць за клюб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сэзоне дапамог камандзе атрымаць месца ў Першай лізе. У пачатку 2014 году стаў гульцом мазырскай «Славіі», але ня здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы б[4], аднак гэтак і не згуляў за гэты клюб.
У сакавіку 2015 году склаў працоўную ўгоду з клюбам «Смалявічы-СТІ»[5], у якім здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 годку прыехаў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў гульцом мазырскага клюбу[6]. Пачынаў сэзон 2017 году ў асноўным складзе мазыранаў на пазыцыі правага абаронцы, аднак зь ліпеня па кастрычнік не гуляў праз траўмы. Толькі ў канцы сэзону футбаліст вярнуўся на поле. У сэзоне 2018 году, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.
У першай палове 2019 году заставаўся асноўным абаронцам мазыранаў у Найвышэйшай лізе. У ліпені 2019 году пакінуў «Славію»[7] і стаў гульцом салігорскага «Шахцёра»[8]. У 2019 годзе зьяўляўся на полі нерэгулярна, а ў сэзоне 2020 году замацаваўся ў першай адзінаццатцы салігорцаў і дапамог ім здабыць чэмпіёнства. У лютым 2021 году падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[9]. У 2021—2022 гадах выкарыстоўваўся дзеля ратацыі, часьцей застаючыся на лаве запасных.
У сьнежні 2022 году па заканчэньні кантракту пакінуў салігорскі клюб[10] і неўзабаве далучыўся да менскага «Дынама»[11]. У складзе менскае каманды заставаўся на лаве рэзэрвовых. У ліпені 2023 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў сталічны клюб, гэтак не згуляўшы ў кашулі бела-блакітных[12], і хутка падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[13]. У 2024 годзе быў абраны капітанам клюбу[14], але фактычна быў гульцом ратацыі. Па заканчэньні сэзону 2024 году пакінуў барысаўскі клюб і трэнаваўся зь «Менскам»[15][16]. У сярэдзіне сакавіка склаў працоўную дамову з клюбам[17]. У сталічным клюбе быў гульцом асноўнага складу, але ўлетку прыяднаўся да казаскага клюбу «Атыраў», дзе працаваў беларускі трэнэр Віталь Жукоўскі. Футбаліст прызнаўся, што выправіўся за мяжу, каб зноў вярнуцца ў склад зборнай[18].
Міжнародная
У лістападзе 2020 году быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[19]. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Азэрбайджану (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілінаў.
Remove ads
Дасягненьні
- Чэмпіён Беларусі: 2020, 2021, 2022
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2019
- Уладальнік Супэркубка Беларусі: 2021
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads