Рыгор Папараць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыгор Папараць (сапр. — Рыгор Макаравіч Сапун; 17 лістапада 1902, в., Цытвянская воласьць, Ігуменскі павет, Менская губэрня — 30 красавіка 1948, Дудзічы, Рудзенскі раён, Менская вобласьць) — беларускі паэт.
Remove ads
Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і валаснога старшыні Макара Міхайлавіча і Евы Станіславаўны. У маладыя гады працаваў па найме і адначасова вучыўся ў Вароніцкай пачатковай і Дукорскай працоўнай школах, скончыў Цытвянскую трохклясную вучэльню.

У 1921 годзе паводле пастановы ЦВК БССР быў накіраваны вучыцца на рабочы факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, з 1924 — вучыўся на мэдычным факультэце. У часе вучобы ў Менску пачынае займацца паэтычнай дзейнасьцю. Жадаючы прысьвяціць сябе літаратуры, кідае навучаньне ў Менску і ў 1925 паступае на першы курс факультэта мовы і матэрыяльнай культуры Ленінградзкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
У 1926 годзе зь сямі чалавек стварае ленінградзкую філію «Маладняка». Пазьней становіцца чальцом Беларускай сэкцыі Ленінградзкай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў, як дэлегат удзельнічаў у яе III абласной канфэрэнцыі. Уклаў і выдаў альманах «Цагліны ў падмурак», дзе сярод іншых твораў былі надрукаваныя апавяданьне «Грымасы» і інш. У 1931 на сьмерць Усевалада Ігнатоўскага чытае сябрам-студэнтам верш «Памяці Ігнатоўскага», за які быў выключаны з апошняга курса інстытуту «за крамольные стишки, порочащие партию и советское правительство».
З 1931 па 1933 працаваў на кінафабрыцы «Белдзяржкіно» на пасадзе загадчыка мэтадычнага кабінэта. Адначасова з 1932 выкладаў расейскую мову і літаратуру ў сярэдняй школе № 7 Чырвонагвардзейскага раёну Ленінграда. Ажаніўся з акторкай і балерынай Эльвірай Багачунас, дачкой латыскага стралка.
Увесну 1937 арыштаваны і абвінавачаны ў нацыяналістычнай дзейнасьці. Пасьля шасьці месяцаў катаваньняў жонка і бацька паэта вызвалілі яго з турмы. Зрэшты, супрацоўнікі НКВД узялі з паэта расьпіску, у якой ён забавязваўся больш не займацца літаратурнай творчасьцю. Як успаміна яго другая жонка Любоў Арлова:
![]() |
На працягу шасьці месяцаў ужывалі страшэнныя катаваньні, якія людзі не маглі вытрымаць і спрабавалі пакончыць жыцьцё самагубствам. Бацька Рыгора Макар Міхайлавіч і першая жонка Элеанора Багачунас сабралі золата і каштоўнасьці і выкупілі яго з турмы. Але, вызваляючы Рыгора, каты ўзялі падпіску аб тым, што ёнбольш пісаць ня будзе. Так сталінскія сатрапы вырвалі з рук чалавека пяро і спынілі творчую думку[1]. | ![]() |
У 1938 высланы ў Халопеніцкі раён БССР, дзе з 1 красавіка 1938 працаваў спачатку выкладнікам расейскай мовы і літаратуры, потым завучам Чырваналуцкай сярэдняй школы, улетку 1938 — інструктарам-мэтадыстам Халопеніцкага раёну. У 1939 памерла ад сухотаў Элеанора Багачунас, і праз год ён ажаніўся другога разу з настаўніцай Любоўю Арловай. Разам зь ёю ў ліпені 1940 перавёўся ў Дудзіцкую сярэднюю школу Рудзенскага раёну. У 1941 у паэта нарадзілася дачка Кансуэла і ён разам зь сям’ёй вярнуўся да сваіх бацькоў у вёску Шэлягі.
З прыходам нямецкіх войскаў уключыўся ў падпольную барацьбу, а вясной 1942 г. стаў партызанам брыгады «Беларусь». Скончыў вайну пад Кёнігсбэргам, дзе быў цяжка паранены і кантужаны. Пасьля вайны настаўнічаў і гадаваў дзяцей (за год да сьмерці бацькі нарадзіўся сын Уладзімер). З 1945—1948 быў дырэктарам і настаўнікам расейскай мовы і літаратуры Дудзіцкай школы.
Памёр 1 траўня 1948 ад ацяжкой хваробы. Пахаваны на могілках ў вёсцы Варонічы недалёк ад Рудзенска.
Remove ads
Творчасьць
Друкавацца пачаў з часу вучобы ў БДУ ў часопісе «Голас рабфакаўца», на працягу 1925 часопіс «Чырвоны сьцяг» апублікаваў яго паэму «Дэлегат», вершы «Год бязь Леніна», «Аб чым так голасна сьпявалі» і інш. На старонках газэт і часопісаў «Маладняк», «Узвышша», «Чырвоны сейбіт», «Савецкая Беларусь», «Малады араты» зьявіліся яго паэма «Шляхі», вершы «Люблю праходзіць», «У маршы дзён», «Вайна вайне», «Гараць агні», «Адказ бацьку» і інш.
Пасьля катаваньняў у ленінградзкіх «Крыжах» і пісьмовага забавязаньня больш не займацца літаратурнай дзейнасьцю, ні да вайны, ні пасьля Рыгор Папараць ужо не вяртаўся да паэтычнай творчасьці.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads