Рыхлік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рыхлік — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Рыхліх (Richlich) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Эрык; германскія імёны Ditricus, Hindrich, Erik) паходзіць ад гоцкага reiks 'магутны'[2], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[3], а аснова -лік- (-ліх-) (імя ліцьвінаў Урліх; германскае імя Urlich) — ад гоцкага leik 'цела'[1].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Nicolao Rychlik (20 кастрычніка 1501 году)[4]; у месте Полоцком: дворища… Рихликовщину (20 красавіка 1517 году)[5]; Болтромеи Рихликовичъ (1528 год)[6]; бояринъ пани воеводиное виленъское Павелъ Рихъликъ… Рихъликовои Ганьне (3 кастрычніка 1542 году)[7]; Амъброжей Андреевичъ Рыхликъ (1567 год)[8]; Васко Рихликъ, мещанинъ Могилевски (27 кастрычніка 1578 году)[9]; Васко Рыхликовичь (9 лютага 1580 году)[10]; рукоданы княз Ян Рыхлик, комендар бетыкголски (14 студзеня 1593 году)[11].
Remove ads
Носьбіты
- Балтрамей Рыхлікавіч — эйшыскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Якуб Станіслававіч Рыхлік — вількамірскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1607 годзе[12]
Рыхлікі — літоўскі шляхецкі род[13].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads