Індрых

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Індрых, Індрык — мужчынскае імя.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...

Паходжаньне

Індрых (Hindrich[1], Hindrik, Hinrich, Hinric, Hinrik[2]) — імя германскага паходжаньня[3], варыянт імя Генрых (Heinrich)[4]. Іменная аснова гайм- (гейм-) (імёны ліцьвінаў Гейман, Гаймунт; германскія імёны Heyman, Haimund) паходзіць ад германскага haima, haimi 'айчына, месца жыхарства'[5], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дытрык, Мондрык, Эрык; германскія імёны Ditricus, Monderich, Erik) — ад гоцкага reiks 'магутны'[6], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[7].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Hyndrzyk (Indricus)[8].

У Прусіі бытавала імя Індрык: Hyndrix (1357 год)[9], Hindricke (1419 год)[9]. У 1650 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Hindricus Petri Littovius, Norcopensis Gothus[10].

У граматах полацкіх баяраў і мяшчанаў (у тым ліку полацкага ваяводы Андрэя Саковіча) імя Индрих (Индрик) ужываецца як датычна мясцовых жыхароў (Индрих Лодятич[11], пану Гендрыху Лодяте[12], памылкова Андрих Лодятич[13]; Hi(n)rick, hovetma(n) to Pluskouw[14]; Станислав Индрихович Лодятич[15]), так і да рыскіх немцаў: Индрик або Индрих датычна некалькіх рыжанаў Генрыхаў (Heinrich, einen Rigischer; Heinrich Rigischen burger)[16], Индрик Плинт датычна Генрыха Флінта (Heinrich Flindt)[17], Петръ Индриковичь[18] датычна бургамістра Пэтэра Гінрыкса[19].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Радивилу пять чоловековъ, на имя: Индрих а Воинило, Пилип, Довнаръ[20], у Меречи Борстяково селцо Бобру Инъдриховичу[21] (9 лістапада 1449 году); Жикмонтъ Индрихович, староста Житомерскіи (15 траўня 1468 году)[22]; Alexandro Hindrichowicz (10 чэрвнея 1471 году)[23]; Инъдриху Лодятичу 8 копъ грошеи з мыта луцъкого (2 чэрвеня 1489 году)[24]; на пана Индриха Лодятича… панъ Индрихъ[25], панъ Инъдрихъ Александровичъ Лодятича (9 лютага 1509 году)[26]; мещанин ковенскии Юрьи Индрихович (14 чэрвеня 1514 году)[27]; а бортьевъ Индриха Юревича (26 лістапада 1516 году)[28]; а бортевъ Инъдрыха Юревича (27 лістапада 1516 году)[29]; а Инъдриха Юревича (1517 год)[30]; боярину Виленьского повета Станиславу Инъдриховичу… Янъ Инъдриховичъ… дворецъ, наимя Индриховъски водле Трабовъ (3 ліпеня 1517 году)[31]; Инъдрих Полянскии (1528 год)[32]; пана Станислава Инъдриховича Лодятича (27 траўня 1534 году)[33]; панов Глебовичов и з Лодятичов и Индриховичов, которыи там в Полоцку именья свои мают (19 верасьня 1534 году)[34]; Индрих Гармоновъ… Индрих Ѳанальтєн (1538 год)[35]; Индрых Ганусович Винькель (1542 год)[36]; Миколай Индрыхович Лодятич[37], земянина Полоцъкого Александра Индрыховича[38] (1552 год); na Hyndrykowcziznye y na Wayszielyowcziznye obapul drogy s Klieczka do Szuchlyscz (1552—1555 гады)[39]; Ród Indrychów Worłowo (1690 год)[40]; Indryk Moskal (1738 год)[41]; Indryk Ludan… Indryk Grobeż… Indryk Botor… Indryk Ludan z Ordyszka (25 сакавіка 1766 году)[42].

Remove ads

Носьбіты

На 1904 год існавала вёска Індрыкі ў Красьнянскім павеце Смаленскай губэрні[44].

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads