Рык

мужчынскае асабовае імя (Rick) From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рык (Рэйх) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Хуткія факты Паходжаньне, Мова(-ы) ...
Remove ads

Паходжаньне

Рых або Рыка, пазьней Рык або Райхэ (Rih, Rico, Rick, Reiche) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -рых- (-рык-) паходзіць ад гоцкага reiks 'магутны'[2], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[3]. Сярод ліцьвінаў бытавалі імёны Рыкель, Рыбалт, Рыгала (Рыкайла), Рыконт, Рыхлік, Адрык, Болтрык, Будрых (Будрык), Бутрык, Галтрык, Гедрык, Генрык, Гендрык, Індрых (Індрык), Кондрыка, Медрык, Мендрык, Мондрык, Тыдрых (Тыдрык, Дытрых, Дыдрых, Дыдрык, Дзітрык), Шандрык, Эрык (Эйрых, Ірык, Арык), Эйдрыг (Эйдрык), Эндрых (Андрых, Андрык). Адзначаліся германскія імёны Richilo (Rikila, Richela), Ribald, Ricgela, Rihcund, Richlich, Odric, Boldericus, Buddrich (Budrick), Butariks (Buttericus, Botric), Gautrik, Gedrich (Gadric), Henric, Gendricus (Gendrich), Hindrich (Heinrich), Condricus, Mederic, Mendrick, Mondericus, Thidrich (Ditricus), Sandrih, Erich (Eurich, Erik, Yric, Orikus), Eidrich (Heitrig, Heidericus), Entrich (Endrichs, Andrich, Andricus).

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскіх імёнаў Rychel (Rychyl), Rychelin (Rychylin), Ryksa[4], Rychart (Rykard), Richmudis (Richmodis), Rychałt (Rywałt), Rychwin (Rekwin, Rywin), Anricus, Bałdrzych (Bałdrzyk), Bedrzych (Biedrzyk), Dzidrzych (Dzietrzych, Dzitrzych, Diterich, Dzietrzyk, Dzitrzyk), Genderyk, Henryk (Hainrich, Heinrich, Hinricus, Inricus, Indricus), Hejdricus, Isinrich, Uldrzych (Ulrych), Wilrich, Winrych[5].

У Чэхіі гістарычна бытавала германскае імя Řik[6].

У Прусіі бытавалі імёны Rexa (каля 1386 год)[7], Gederiks / Gederich / Gedriks[a] (1296 і 1358 гады)[9], Genderik[b] (1361 год)[11], Sawarycke / Sauricke[c] (1315 і 1365 гады)[13][14], Thideric[d] (1361 год)[16]. У 1650 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Constantinus Riccius, Gedanensis Prussus, у 1655 годзе — Johannes Ricker[e], Regiomontaus Borussus[18].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: оу Рыка (XII ст.)[19]; село Везокъ… Василь Рыковичъ, Олехно брат его… село Рудые Белки… Максимъ Рыксовичь (1552 год)[20]; Owdziey Rykowicz (1561 год)[21]; село Лебедево… Прокопъ Риковичъ… Матей Риковичъ… Тинко Риковичъ… Левко Риковичъ (1566 год)[22]; Пилипа Гордея Риковича… Пилипу Риковичу[23], Мартин Рикович[24], а Митка Риковича [25] (1578—1580 гады); Marko Rykiewicz (1641 год)[26]; pater Andraeas Ericus Ryk, pater conventus Giełvanensis (11 верасьня 1766 году)[27]; Trojan Ryk, Jan Ryk (16 лістапада 1790 году)[28][f].

Remove ads

Носьбіты

  • Рык — жыхар Ноўгараду, які ўпамінаецца ў XII стагодзьдзі[19]
  • Павал Рэйховіч (Paweł Rejchowicz) — віленскі мешчанін, які ўпамінаецца ў 1658 годзе[40]
  • Ядвіга і Міхал Рыкі — уладальнікі зямлі ў Рэжыцкім павеце на 1878 год[41]

Рыкі (Ryk) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[42].

Рыкевіч (Rykiewicz) — прозьвішча, зафіксаванае ў XIX стагодзьдзі ў ваколіцах Сувалкаў[43].

У XVI ст. існавала сяло Рыкішкі (Рикишки) у Жамойцкім старостве[44].

На 1889—1905 гады вёска, маёнтак і хутар Рыкавічы існавалі ў Кобрынскім павеце Гарадзенскай губэрні[45][46][47].

На 1904 год існавала вёска Рыкаўшчына (Рыкоўшчына) у Красьнянскім павеце, а таксама вёска Рэксава і вёска і сядзіба Рыкаўшчына (Рыкоўшчына) у Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[48].

Вёскі з назвай Рыкі існуюць на гістарычных Аршаншчыне і Амсьціслаўшчыне. У гістарычнай Прусіі існуе вёска Рыхаў.

Remove ads

Заўвагі

  1. Адзначалася старажытнае германскае імя Gadaricus (Gadirix, Gaderich)[8]
  2. Адзначалася старажытнае германскае імя Genderich[10]
  3. Адзначалася старажытнае германскае імя Savaricus[12]
  4. Адзначалася старажытнае германскае імя Thiederic[15]
  5. Адзначалася старажытнае германскае імя Ricker[17]
  6. Таксама
    • Рэбарт (адзначалася старажытнае германскае імя Ribert[29]): Theodoris Rebart (1697 год)[30];
    • Рыгвальд (адзначалася старажытнае германскае імя Rigwald[31]): у актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася мясцовасьць Рыгвальдзішкі (Ригвольдишки), зьвязаная з фальваркам Вульфішкі (Вульфишки) у Ковенскім павеце[32];
    • Рыгаўд (адзначалася старажытнае германскае імя Rigald[33], пазьнейшае Rigaut[34], Rigaud[35]): Teofila Rygaud (1921 год)[36];
    • Рыкман (адзначалася старажытнае германскае імя Ricman[37]): Рыкманы — літоўскі шляхецкі род[38], на 1906 год існаваў фальварак Рыкманы ў Люцынскім павеце Віцебскай губэрні[39]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads