Эрык
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эрык (Ерык, Ірык, Арык), Эйрых, Акрык — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
Акрых, Айрых, Эйрык, Эрых або Эрык, пазьней таксама Ірык (Ackrich, Airich, ØyríkR[1], Eiricus[2][3], Erich, Erik, Yric, Orikus[4]) — імя германскага паходжаньня[5][6]. Іменная аснова -эйх- (-эй-) (імёны ліцьвінаў Эйгерд, Эйман, Эймунт; германскія імёны Eygerd, Eimann, Eymunt) паходзіць ад гоцкага agi 'лязо, булат, меч'[7], а аснова -рых- (-рык-) (імёны ліцьвінаў Дзітрык, Індрых, Мондрык; германскія імёны Hindrich, Ditricus, Monderich) — ад гоцкага reiks 'магутны'[8], германскага rikja 'магутны, каралеўскі'[9].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Eryk[10].
У Прусіі бытавала імя Эрык: Eryke (1401 год)[11].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ericus et Romani Swirzkych [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[12]; слуги светъславъскии щитныи… Ирикъ (каля 1492 году)[13]; in Hyrikowczyzna (1503 год)[14]; наместникъ Шошольский… Ирикъ Михновичъ… съ слугами Ирыковыми (1518—1522 гады)[15]; Ирыкъ Олехнович (1528 год)[16]; terra mea nomine Jerikowczyzna (1529 год)[17]; ротъмистръ короля его милости панъ Ирикъ Рокитницкии (14 або 15 і 29 красавіка 1537 году)[18]; Ковенского жъ повету, бояръ… Якуба Окрыковича (16 траўня 1539 году)[19]; Ирикъ Янович (30 ліпеня 1545 году)[20]; до Каспора Ириковича (каля 1563 году)[21]; пани Малъхоровая Орыковичовая (1565 год)[22]; Ерикъ Сеневичъ (1566 год)[23]; панъ Каспоръ Ириковичъ[24], пани Яновая Ириковича[25] (1567 год); родъ его милости пана Бартоша Ериковичъ… раба своего Варфоломея (Ериковича) (1634 год)[26]; Jan Ericowic (сакавік — красавік 1656 году)[27]; Woyciech Monwid Irzykowic (3 лютага 1663 году)[28]; паномъ Войтехомъ Ириковичемъ (10 лютага і 7 жніўня 1665 году)[29].
Remove ads
Носьбіты
- Эйрых († 484) — кароль вэстготаў
- Эрык Анундсан († 882?) — кароль Швэцыі
- Эрык I Крывавая Сякера (885—954) — кароль Нарвэгіі
- Эйрык Раўдзі (950—1003) — скандынаўскі мараплавец і першаадкрывальнік, які заснаваў першае пасяленьне ў Грэнляндыі
- Эйрык Гокансан (957—1024) — рэгент Нарвэгіі
- Эрык I (1070? — 1103) — кароль Даніі
- Эрык IX Сьвяты (каля 1120—1160) — кароль Швэцыі, Сьвяты
- Эрык Сьвірскі († па 1434) — літоўскі баярын, заснавальнік роду Сьвірскіх
- Эрык XIV (1533—1577) — кароль Швэцыі
- Ірык Алехнавіч — ашмянскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Мальхер Арыковіч — літоўскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1565 году
- Барташ Эрыковіч — літоўскі шляхціч, які ўпамінаецца ў 1634 годзе
- Юры Манвід Ірыковіч — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, вількамірскі маршалак, які ўпамінаецца ў 1646 годзе[30]
- Эрых Марыя Рэмарк (1898—1970) — нямецкі пісьменьнік
Эрыхі (Erych) — літоўскі шляхецкі род зь Віленскага павету[31].
Ерыковічы (Jerzykowicz) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род[32].
Ірыковічы (Irzykowicz) гербу Ляліва — літоўскі шляхецкі род[33]
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads