Рэкта (Прапойскі раён)

вёска ў Сьвенскім сельсавеце Прапойскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэ́кта[2]вёска ў Прапойскім раёне Магілёўскай вобласьці. Уваходзіць у склад Сьвенскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Згадваецца паміж 1598 і 1610 гг. пры продажы маёнтку Тайманава як нядаўна пасаджаная на зямлі каралеўскага сяла Зяткавічы слабада[3]. Узьнікла ў сярэдзіне XIX стагодзьдзя для абслугоўваньня ўчастку шашы Масква — Варшава. У 1873 годзе 283 рэвіскія й 343 прышлыя селяніны. З 1874 году належала Мінюскаму, які ў 1882 годзе валодаў 561 дзесяцінай зямлі, 2 вадзянымі млынамі й карчмой. У 1884 годзе ў Бычанскай воласьці Быхаўскага павету, меўся хлебазапасны магазін. У 1886 годзе 104 двары, 771 жыхар, 3 ветракі, габрэйскі малітоўны дом. У 1900 годзе была царкоўнапрыходзкая школа, пры ёй заснавана бібліятэка для пазашкольнага чытаньня. У 1912 годзе існавала царкоўнапрыходзкая вучэльня[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 2011 год — 367 чалавек[1]
  • 2010 год — 374 чалавекі
  • 1999 год — 402 чалавекі
  • 1910 год — 1115 чалавек[4]

Інфраструктура

У вёсцы дзейнічаюць ДУА «Рэкцянскі вучэбна-пэдагагічны комплекс дзіцячы сад — пачатковая школа», аддзяленьне паштовай сувязі, АТС, сельскі дом культуры, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт, комплексны прыёмны пункт, крама[1].

Асобы

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads