Рэмбакаўшчына
вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рэ́мбакаўшчына[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. фальварак у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 56 жыхароў, 283 дзесяціны зямлі, уласнасьць Замойскіх.
У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. Навакольныя землі належалі памешчыку Брухацкаму. У 1921 г. 4 двары, 57 жыхароў.
У 1939 г. у вёсцы адкрыта хата-чытальня, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасьці. 3 12.10.1940 г. вёска (19 двароў, 96 жыхароў) у Дайлідзкім, з 3.5.1962 г. у Івейскім сельсаветах Івейскага раёну. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», з 1954 г. у калгасе «Новае жыцьце». У 1970 г. 87 жыхароў. Працавала крама. Потым у складзе калгасу «Дайліды».
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.
Remove ads
Насельніцтва
- 2009 год — 43 чалавек[2]
- 1999 год — 70 чалавек, 23 двары
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads