Рэмбакаўшчына

вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рэ́мбакаўшчына[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Івейскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. фальварак у Івейскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 56 жыхароў, 283 дзесяціны зямлі, уласнасьць Замойскіх.

У 1921 — 1939 гг. у Івейскай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. Навакольныя землі належалі памешчыку Брухацкаму. У 1921 г. 4 двары, 57 жыхароў.

У 1939 г. у вёсцы адкрыта хата-чытальня, дзейнічаў гурток па ліквідацыі непісьменнасьці. 3 12.10.1940 г. вёска (19 двароў, 96 жыхароў) у Дайлідзкім, з 3.5.1962 г. у Івейскім сельсаветах Івейскага раёну. У кастрычніку 1950 г. арганізаваны калгас «Чырвоны Кастрычнік», з 1954 г. у калгасе «Новае жыцьце». У 1970 г. 87 жыхароў. Працавала крама. Потым у складзе калгасу «Дайліды».

Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 43 чалавек[2]
  • 1999 год — 70 чалавек, 23 двары

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads