Кіншаса

сталіца Дэмакратычнай Рэспублікі Конга From Wikipedia, the free encyclopedia

Кіншаса
Remove ads

Кінша́са (па-француску: Kinshasa), да 1966 году Леапольдві́ль (па-француску: Léopoldville), Леапольдста́д (па-нідэрляндзку: Leopoldstad) — сталіца й найбуйнейшы горад Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, разьмешчаны на рацэ Конга, насупраць гораду Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Нягледзячы на тое, што насельніцтва гораду, які зьяўвіўся як невялікая рыбаковая вёска, у 2009 годзе складала 10 076 099 чалавек[2], 60% ягонай тэрыторыі ўяўляюць сабой слабазаселеную сельскую мясцовасьць, якая, аднак, падпадае ў адміністрацыйныя межы гораду. Густанаселеныя гарадзкія раёны займаюць толькі невялікую частку тэрыторыі на захадзе правінцыі[3][4].

Хуткія факты

Кіншаса ёсьць другім па велічыні горадам у Афрыцы пасьля Каіру. Не зважаючы на тое, што француская мова выкарыстоўваецца толькі ўва дзяржаўных установах, адукацыі, мэдыях і бізнэсовай сфэры як лінгва-франка, гэта афіцыйна найбуйнейшы франкамоўны горад у сьвеце.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Выява Кіншасы ў 1884 годзе.

Горад Кіншаса быў заснаваны ў 1881 годзе вядомым дасьледнікам Афрыкі Гэнры Мортанам Стэнлі як гандлёвы пункт[5]. Першапачаткова горад быў названы Леапольдвіль у гонар бэльгійскага караля Леапольда II, якому належалі шырокія незаселеныя тэрыторыі, на якіх цяпер разьмяшчаецца Дэмакратычная Рэспубліка Конга. Горад стаў першым суднаходным портам на рацэ Конга, разьмешчаным вышэй Лівінгстонскіх вадаспадаў (сэры парогаў у 300 кілямэтрах ніжэй за Леапольдвіль), што спрыяла яго росквіту. Першы час усе тавары, якія прывозіліся на караблях у Матадзі, горад, разьмешчаны ніжэй парогаў у 150 км ад узьбярэжжа, а далей ношчыкі несьлі іх да Леапольдвілю. Пабудаваная ў 1898 годзе грузавая чыгунка паміж Матадзі і Кіншасай дазволіла хутчэй і таньней дастаўляць тавары ўглыб краіны, што паслужыла асновай для хуткага росту Леапольдвілю. Да 1920 году вырас настолькі, што стаў сталіцай Бэльгійскага Конга, замяніўшы горад Бома, разьмешчаны ў вусьці ракі Конга.

Thumb
Бульвар 30 чэрвеня ў Кіншасе.

Калі Бэльгійскае Конга атрымала незалежнасьць ад Бэльгіі ў 1960 годзе, нідэрляндзкую мову скасавалі ў якасьці афіцыйнай. Першым прэм’ер-міністрам краіны стаў Патрыс Люмумба, які меў прасавецкую схільнасьць. У гэты час быў пік халоднай вайны, таму ЗША і Бэльгія не жадалі губляць кантроль над стратэгічнымі багацьцямі Конга, у прыватнасьці ўранам. Менш чым праз год пасьля выбараў бэльгійцы і амэрыканцы падтрымалі апазыцыйныя рухі, што ў выніку скончылася замахам на Люмумбу[6].

У 1965 годзе ў выніку дзяржаўнага перавароту да ўлады ў Конга прыйшоў Мабуту Сэсэ Сэка. Для памяншэньня ўплыву захаду на краіну, ён стаў праводзіць палітыку Афрыканізацыі імёнаў і назоваў. У 1966 годзе Леапольдвіль быў пераназваны ў Кіншаса, па назове вёскі, раней якая разьмяшчалася ў межах гораду. Пры Мабуту горад хутка рос за кошт перасяленцаў з усёй краіны, якія шукалі посьпеху або ўцякалі ад этнічных чыстак. Гэта непазьбежна прывяло да зьмены этнічнага і моўнага складу горада. Нягледзячы на тое, што горад разьмешчаны на тэрыторыі, якая традыцыйна належала плямёнам Батэке і Бахумбу, мовай міжэтнічных зносін, то бок. лінгва-франка, у Кіншасе стала лінгала.

Кіншаса ёсьць месцам, дзе ўпершыню была дакументальна зафіксавана інфэкцыя ВІЧ-1, якая датуецца 1959 годам. Вірус быў знойдзены ў крыві мясцовага жыхара[7]. У 1974 годзе ў Кіншасе адбыўся баксэрскі паядынак паміж Джорджам Форманам і Мухамэдам Алі, у якім Алі атрымаў перамогу над супэрнікам і вярнуў сабе тытул чэмпіёна ў цяжкай вазе.

Кіншаса моцна пацярпела з-за празьмернасьцяў у палітыцы Мабуту, як то масавая карупцыя, кумаўство й грамадзянскай вайна, якая прывяла да ягонага падзеньня. Тым ня менш горад па-ранейшаму зьяўляецца буйным культурным і інтэлектуальным цэнтрам Цэнтральнай Афрыкі, з квітнеючай супольнасьцю музыкаў і мастакоў. Гэта таксама буйны прамысловы цэнтар краіны, месца апрацоўкі многіх з натуральных прадуктаў, атрыманых зь зямлі. У 1991 годзе адбылося здушэньне выступаў жаўнераў, якія пратэставалі супраць адмовы ўраду выплаціць ім заробленыя грошы.

Прэзыдэнт краіны Жазэф Кабіля, які займаў гэтую пасаду з 2001 па 2019 гады, быў не занадта папулярны ў краіне[8]. Пасьля абвяшчэньня аб перамозе Кабілы ў спрэчных выбарах 2006 году ў Кіншасе адбыліся хваляваньні і ў наступным дзяржаўны гвалт. Эўрапейскі Зьвяз разгарнуў войскі ў дадатак да сілаў ААН, каб залагодзіць сытуацыю.

Remove ads

Геаграфія

Thumb
Здымак са спадарожніка. Кіншаса на поўдні ад ракі, Бразавіль — на поўнач.

Кіншасы зьяўляецца горадам рэзкіх кантрастаў, з багатымі жылымі й камэрцыйнымі зонамі й трыма ўнівэрсытэтамі, суіснуючых бок аб бок з трушчобамі. Ён разьмешчаны ўздоўж паўднёвага берага ракі Конга, наўпрост насупраць горада Бразавіль, сталіцы Рэспублікі Конга. Гэта адзінае месца ў сьвеце, дзе дзьве нацыянальныя сталіцы сутыкаюцца адна з адной і знаходзяцца ў поле зроку адзін ад аднаго на процілеглым беразе ракі.

Рака Конга зьяўляецца другой па даўжыні ракой у Афрыцы пасьля Нілу, і зьяўляецца самай буйной з пункту гледжаньня выдатку вады. На працягу большай часткі басэйна рака зьяўляецца суднаходнай нават для вялікіх баржаў, якія курсіруюць паміж Кіншасай і Кісангані, а многія зь ейных прытокаў зьяўляюцца суднаходнымі таксама. Рака ёсьць важнейшай крыніцай гідраэнэргіі, а ніжэй па плыні ад Кіншасы яна валодае патэнцыялам для вытворчасьці электраэнэргіі эквівалентнай патрэбам у электраэнэргіі прыкладна палове насельніцтва Афрыцы[9].

Клімат

Паводле кліматычнай клясыфікацыі Кёпэна, Кіншаса мае трапічны вільготны й сухі клімат. У горадзе назіраецца працяглы сэзон дажджоў, які ахоплівае пэрыяд з кастрычніка па травень і адносна кароткі сухі сэзон, які праходзіць у пэрыяд з чэрвеня па верасень. У сувязі з тым, што Кіншаса ляжыць на поўдзень ад экватара, ягоны сухі сэзон пачынаецца ў чэрвені. Гэта адрозьніваецца ад тых афрыканскіх гарадоў, якія ляжаць на поўнач ад экватару, дзе сухі сэзон звычайна пачынаецца прыкладна ў студзені. Сухі сэзон Кіншасы трохі больш прахалодны, чым ягоны вільготны сэзон, нягледзячы на тое, што тэмпэратура застаецца адносна сталай на працягу ўсяго года.

Больш інфармацыі Кліматычныя зьвесткі для Кіншасы, Паказьнік ...

Рэльеф

Thumb
Захад сонца над берагамі Конга.

Тапаграфічна Кіншаса стаіць на балоцістай алювіяльнай раўніне вышынёю ад 275 да 300 мэтраў, але рэльеф пры гэтым даволі пагорысты, узвышаючыся ад 310 да 370 мэтраў[10][11][12]. Горад мае некалькі асаблівасьці, як то возера Малеба з астравамі і выспамі, Кіншасаўская раўніна з высокаўрбанізаванай прасторай, але схільная да праблемаў з дрэнажам, і сэрыя пагоркаў, якія характарызуецца глыбокімі далінамі[11].

Возера Малеба распасьціраецца на больш чым 35 кілямэтраў даўжынёю і 25 кілямэтраў шырынёю і аточанае раёнамі Нгаліема на захадзе і Малуку на ўсходзе[11]. Кіншасаўская раўніна мае бананападобную форму і аточаная ўзгоркамі, арыентаванымі на ўсход. Гэтая раўніна, якая складаецца перадусім зь пясчаных алювіяльных адкладаў, займаючы плошчу блізу 20 тысяч гектараў і на ёй разьмешчаныя некаторыя з самых густанаселеных і ўрбанізаваных раёнаў гораду[11][13], як то Лімэтэ, Каламу, Бандалунгва, Нгіры-Нгіры, Кіншаса, Барумбу і Лінгвала. Не зважаючы на свой патэнцыял, раўніна вельмі ўразьлівая да сэзонных паводак і забалочваньня празь недастатковую дрэнажную інфраструктуры, прычым за час сэзону дажджоў пэрыядычна адбываюцца паводкі[13].

Узгоркі пачынаюцца за некалькі кілямэтраў ад басэйну Малеба і характарызуюцца глыбокімі далінамі. Гэтыя ўзгоркі сягаюць больш за 700 мэтраў вышынёю і маюць спадзістыя, круглявыя контуры, сфармаваныя мясцовымі рэкамі[11]. Калі ўсходняя частка гэтага рэльефу ёсьць рэшткамі былога плято Батэке, паходжаньне заходняй і паўднёвай частак застаецца загадкавым[11]. Раёны, разьмешчаныя ў межах гэтых узгорыстых месцах або побач зь імі, улучаюць Мон-Нгафула, Бумбу, Сэлембао, Кісэнса і Нгаліема. Акрамя таго, Макала і Нгаба, хоць часткова разьмешчаныя ў межах раўнінаў, паступова ўздымаюцца ў прылеглыя нагор’і[13].

Гідраграфія

Thumb
Рака Нджылі.

Гідраграфічны ляндшафт Кіншасы вызначаецца складанай і пераважна дэндрытнай сеткай рэк і далін, якія сыходзяцца да возера Малеба на рацэ Конга. Гэтая рачная сыстэма, якая пераважна сілкуецца з паўднёвых і паўднёва-заходніх нагор’яў на поўнач і паўночны ўсход, фармуецца тапаграфічным градыентам рэгіёну і ягонай літалягічнай структурай[14]. Сучасная гідралагічная дынаміка места ёсьць сукупным вынікам доўгатэрміновых тэктанічных зрухаў, асадкавых працэсаў і кліматычнай зьменлівасьці, якія вызначылі разьвіцьцё рачных сыстэмаў на працягу геалягічных часовых маштабаў[14].

Thumb
Рака Конга бруіць ля парку раўніны Нсэле.

Гідраграфічная сыстэма складаецца зь дзьвюх асноўных катэгорыяў рэк, як то аляхтонных, якія бяруць пачатак па-за межамі гораду, і аўтахтонных, мясцовых або ўнутрыгарадзкіх. Аляхтонныя рэкі, сярод якіх Нджылі, Нсэле і возера Малеба, утвараюць усходнюю і паўночную межы Кіншасы[14]. Гэтыя рэкі маюць свае вытокі далёка за паўднёвымі ўзгоркамі гораду і звычайна бруіцца ў кірунку з поўдня на поўнач. Рака Нджылі, у прыватнасьці, схільная да пэрыядычных сэзонных паводак у ніжняй плыні, што часта парушае жыцьцёва важную інфраструктуру[14]. Наадварот, аўтахтонныя рэкі, як то Фуна, Лукунга, Бамбо, Маі-Ндамбэ і Мбале, утвараюцца зь лякалізаваных вадазбораў, раскіданых на ўсёй гарадзкой тэрыторыі[11][14][15]. Гэтыя рэкі часта пераразаюць даліны, асабліва ва ўзвышаных паўднёвых раёнах. Раку Фуна звычайна, але недакладна, называюць Каламу, што паходзіць ад тэрміну тэке-хумбу, што азначае «струмень»[14].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва Кіншасы складала 4,6 млн жыхароў на 1994 год, у той час як у 1984 году жыхароў гораду налічвалася 2,6 млн чалавек[16]. 7 787 832 жыхары былі зафіксаваныя на 1 студзеня 2005 году. У 2017 годзе згодна з апошнімі на той час ацэнкамі колькасьць насельніцтва Кіншасы складала 11 855 000 чалавек. Згодна з прагнозамі 2016 году, насельніцтва конгаўскай сталіцы значна павялічыцца, дасягнуўшы 35 мільёнаў да 2050 году, 58 мільёнаў на 2075 году і 83 мільёны на 2100 год[17], што зробіць горад адным з найбуйнейшых у сьвеце.

Больш інфармацыі Год, Насельніцтва ...

Злачыннасьць

У 2004 годзе Кіншаса была ацэнена як адзін з самых небясьпечных гарадоў Афрыкі з пункту гледжаньня злачыннасьці. Пасьля Другой кангалескай вайны горад імкнецца акрыяць ад засмучэньняў, аднак пры гэтым маюцца шматлікія банды з трушчобаў Кіншасы. Рабаваньні, разбоі, згвалтаваньні, выкраданьне людзей і бандытызм зьяўляюцца агульнай зьяваў для гораду[20]. Узровень забойстваў у Кіншасе, паводле ацэнак, дасягае 112 забойстваў на 100 тысячаў чалавек[21].

Дзіцячая беспрытульнасьць

Беспрытульныя дзеці[22][23], большасьць зь якіх зьяўляюцца сіротамі, падвяргаюцца гвалту з боку паліцыі і вайскоўцаў. З прыкладна 20 тысяч дзяцей ува ўзросьце да васемнаццацi гадоў жывуць на вуліцах гораду, амаль чвэрць зь іх ёсьць жабракі, некаторыя зьяўляюцца вулічнымі гандлярамі й каля траціны маюць нейкую працу[24]. Некаторыя зь іх ёсьць ахвярамі з прычыны вайны, іншых вінавацяць у вядзьмарстве[25] і з-за гэтага сталі ізгоямі[26][27][28].

Праваахоўныя органы рэгулярна робяць аблавы на бездаглядных дзяцей. Ёсьць зарэгістраваныя факты выкраданьня дзяцей, акрамя таго, паводле запісаў паліцыянты застрэльвалі іх за нязначныя правіны[29].

Адукацыя

Thumb
Кіншасаўскі ўнівэрсытэт.

Кіншаса зьяўляецца домам для некалькіх навучальных установаў высокага ўзроўню, якія ахопліваюць шырокі спэктар спэцыяльнасьцяў, ад грамадзянскага будаўніцтва да мэдычных спэцыяльнасьцяў і журналістыкі. Горад таксама зьяўляецца домам для трох буйных унівэрсытэтаў і школаў мастацтва:

  • Ліцэй прынца Льескага
  • Унівэрсытэт Кіншасы
  • Конгаўскі пратэстанцкі ўнівэрсытэт
  • Нацыянальны пэдагагічны ўнівэрсытэт
  • Альгадэфава школа
  • Навучальны цэнтар здароўя (CEFA)[30]

Мэдыцына

У горадзе месьцяцца двадцать шпіталяў, а таксама розныя мэдычныя цэнтры й паліклінікі[31]. У 1997 годзе Дыкембэ Мутомба пабудаваў 300-ложкавы шпіталь недалёка ад Кіншасы, свайго роднага гораду. З 1991 году шпіталь імя Манколе працуе як некамэрцыйная мэдычная ўстанова, якая супрацоўнічае з Дэпартамэнтам аховы здароўя ў якасьці раённага шпіталю ў Кіншасе. Дзякуючы прафэсару Леону Тшылола, вядомаму пэдыятру й гематолягу, шпіталь Манколе адчыніць новую 150-ложкавы будынак у 2012 годзе з палепшанымі клінічнымі паслугамі ў якасьці лябараторнай і дыягнастычнай радыёлёгіі, інтэнсіўнай тэрапіі, аддзяленьні інтэнсіўнай, сямейнай мэдыцыны й хірургічныя аддзяленьні.

Remove ads

Эканоміка

Гістарычная пэрспэктыва

Thumb
Вуліцы Кіншасы ў 1973 годзе.

Гістарычна склалася, што Кіншаса перажыла час імклівага эканамічнага росту, абумоўленага пераважна квітнеючым прамысловым сэктарам. Падчас свайго эканамічнага росквіту, які часта настальгічна называюць «прыгожай эпохай», прамысловая дзейнасьць гораду ахоплівала розныя сфэры, у тым ліку харчовую і тэкстыльную прамысловасьці, мэталюргію і канвэерную вытворчасьць[11]. Гэтыя галіны прамысловасьці выраблялі тавары для ўнутранага спажываньня і накіроўваліся на экспарт. Менавіта ў гэты час Кіншаса атрымала ласкавыя мянушкі «Кін-ля-бэль», «Кін-Кізэ» і «Кін-ля-жуа»[11]. Да 1970-х гадоў Кіншаса сталася важным эканамічным цэнтрам Заіру, дзе працавала прыкладна 25% працоўнай сілы краіны і на ейную долю прыпадала амаль палова (50%) нацыянальнага фонду заробнай платы. Апытаньні, якія ладзіліся паміж 1974 і 1977 гадамі, выявілі, што 33,7% працаздольнага насельніцтва Кіншасы займалі пасады кіраўнікоў або кваліфікаваных рабочых, з адпаведнай доляй 6,5% і 27,2%[11].

Thumb
Сучасныя будынкі ў Кіншасе на фатаздымку, зробленым паміж 1980 і 1993 гадамі.

Што тычыцца прамысловасьці, у 1977 годзе на Кіншасу прыпадала 49,9% ад агульнай колькасьці прамысловай вытворчасьці краіны[13]. Паводле паказьніку актыўнасьці другаснага сэктару яна займала другое месца, маючы 18% ад агульнай эканомікі краіны, саступаючы толькі Катанзе, на якую прыпыдала ажно 67,3%. У трэцім сэктары Кіншаса займала першае месца з 27,3%, апярэджваючы Катангу. У горадзе таксама працавала 22,8% усіх зарэгістраваных прадпрыемстваў краіны ў параўнаньні з 18% у Катанзе[13]. Да 1980 году каля 412 тысяч чалавек мелі стабільную працу. Аднак да 1990-х гадоў інфляцыя і эканамічнае пагаршэньне значна зьнізілі пакупніцкую здольнасьць насельніцтва[11]. Дасьледаваньні выявілі, што да 1988 году толькі 20% работнікаў маглі пакрыць асноўныя выдаткі на пражываньне за кошт свайго заробку, і да 1990 году жыцьцё ў Кіншасе значна падаражэла ў параўнаньні зь іншымі гарадамі краіны[11]. У 1977 годзе заробак мог пакрыць 62% асноўных патрэбаў і 51% патрэбаў сям’і, але ў наступныя дзесяцігодзьдзі гэтыя лічбы рэзка зьнізіліся[11].

1990-я гады сталі асабліва разбуральнымі для эканомікі Кіншасы, пачынаючы з хваляў рабаваньняў у 1991 і 1992 гадах. Гэтыя падзеі ўчынілі сур’ёзную шкоду эканамічнай інфраструктуры гораду. Пасьля гэтых узрушэньняў блізу 300 тысяч кіраўнікоў і кваліфікаваных рабочых страцілі працу без аніякіх пэрспэктываў на кампэнсацыю[11]. Паводле зьвестак Нацыянальнай агенцыі прадпрымальнікаў Заіру, за гэты час Кіншаса страціла каля 100 тысяч працоўных месцаў. Наступныя гады палітычнай нестабільнасьці і вайны яшчэ больш паралізавалі і без таго аслабленыя эканамічныя сэктары места[11]. З таго часу прамысловая дзейнасьць у Кіншасе ў значнай ступені спынілася або была цалкам ліквідаваная. Хуткарослае павелічэньне насельніцтва Кіншасы ў спалучэньні зь недахопам мэханізмаў эканамічнай рэінтэграцыі для беспрацоўных выпускнікоў тэхнічных і вышэйшых навучальных установаў пагоршыў крызіс беспрацоўя[11]. Дэмантаж прамысловага сэктару быў значным, прычым большая частка насельніцтва, якое атрымлівала заробную плату, была паглынутая нефармальнымі сэктарамі. Гэтая нефармальная эканоміка цяпер стала асноўнай крыніцай занятасьці ў горадзе, у якой працуе амаль 70% ад агульнай колькасьці працоўнай сілы Кіншасы[11].

Прамысловасьць і супраца

Thumb
Уваход на прадпрыемства Marsavco.

Буйныя вытворчыя кампаніі, як то Marsavco ці All Pack Industries і Angel Cosmetics, месьціцца ў цэнтры гораду. Ёсьць шмат кампаніяў зь іншых галінаў прамысловасьці, як то Trust Merchant Bank, разьмешчаны ў самым цэнтры гораду. Харчовая прамысловасьць ёсьць асноўнай галіной, а будаўніцтва і іншыя сфэры паслугаў таксама адыгрываюць значную ролю ў эканоміцы[32]. Прысутнічае тэкстыльная, харчовая, хімічная прамысловасьць, машынабудаваньне і мэталаапрацоўка, мота- і велазаводы, суднабудаваньне, суднарамонт, дрэваапрацоўка, вытворчасьць будматэрыялаў. У раёне Малуку — мэталюргічны комплекс.

Не зважаючы на тое, што ў Кіншасе пражывае толькі 13% насельніцтва краіны, сталіца фармуе 85% кангалескай эканомікі[33]. Дасьледаваньне 2004 году выявіла, што 70% жыхароў занятыя неафіцыйна, 17% працуюць у дзяржаўным сэктары, 9% у фармальным прыватным сэктары і 3% у іншых сфэрах, з агульнай колькасьці 976 тысяч работнікаў. Большасьць новых працоўных месцаў клясыфікуюцца як неафіцыйныя[34]. Да канца 2022 году валютныя рэзэрвы Кіншасы значна палепшыліся, перавысіўшы 4,5 мільярдаў даляраў. Дэмакратычная Рэспубліка Конга карыстаецца падтрымкай і партнэрскімі адносінамі зь некалькімі глябальнымі арганізацыямі і фінансавымі ўстановамі, у тым ліку зь Міжнародным валютным фондам, Сусьветным банкам, Афрыканскім банкам разьвіцьця, Эўрапейскім Зьвязам, Кітаем і Францыяй[35].

Кітай актыўна бярэ ўдзел у падзеях справах Конга з 1970-х гадоў, калі гэтая дзяржава прафінансавала будаўніцтва Палаца народа і падтрымала ўрад супраць паўстанцаў у вайне Шаба. У 2007—2008 гадах Кітай і Конга склалі пагадненьне аб пазыцы ў памеры 8,5 мільярдаў даляраў на разьвіцьцё інфраструктуры[36]. Кітайскія прадпрымальнікі атрымліваюць усё большую долю мясцовых рынкаў у Кіншасе, выціскаючы зь іх раней пасьпяховых кангалескіх, заходнеафрыканскіх, індыйскіх і лібанскіх гандляроў[37]. Сярэднія выдаткі хатніх гаспадарак у 2005 годзе складалі ў эквіваленце 2150 даляраў ЗША, што складае блізу аднаго даляру ЗША ў дзень на чалавека. Сярод бедных людзей больш за палову гэтых выдаткаў робіцца на ежу, асабліва на хлеб і крупы[34].

Remove ads

Транспарт

Thumb
Бульвар 30 чэрвеня ёсьць адной з галоўных артэрыяў гораду.

Кіншаса ёсьць портам на левым беразе ракі Конга. Некалькі прыватных кампаніяў, гарадзкая транспартная кампанія (STUC) і кампанія гарадзкой чыгункі, якая мела 12 цягнікоў на 2002 год, абслугоўвае горад. Іншыя кампаніі таксама забясьпечваюць грамадзкі транспарт, як то Urbaco, Tshatu Trans, Socogetra, Gesac і MB Sprl. Гарадзкі аўтобус абслугоўвае максымум 67 тысяч пасажыраў штодзённа. Некаторыя кампаніі прадастаўляюць паслугі таксі й таксі-аўтобусаў. Большасьць (95,8%) транспарту забясьпечваецца прыватнымі прадпрымальнікамі. Леапольдвіль быў другім горадам у сьвеце, дзе жыхары карысталіся паслугамі гіробусаў у канцы 1950-х гадоў[38].

Горад разглядаў магчымасьць стварэньня трамвайных маршртаў у супрацоўніцтве з транспартнымі кампаніямі Брусэля (STIB), будаўніцтва якіх мусіла быць завершанае прыкладна ў 2012—2015 гадах. Пытаньне энэргазабесьпячэньня пры гэтым заставалася не разьвязаныя[39]. Аднак на 2017 год мажлівасьць трамвайнай лініі ў Кіншасе заставалася толькі праектам, і афіцыйнай пастановы аб рэалізацыі не было пакуль прынятае[40].

ONATRA кіруе трыма гарадзкімі чыгуначнымі лініямі, якія злучаюць цэнтар места з аддаленымі рэгіёнамі, адна зь якіх цягнецца ажно да Цэнтральнага Конга. Таксама чыгунка зьвязвае Кіншасу з горадам Матадзі на захадзе дзяржавы. Недалёк ад гораду маецца Міжнародны аэрапорт Нджылі, куды таксама ходзіць цягнік. Порт Кіншасы ёсьць пунктам адпраўленьня і прыбыцьця экспартных і імпартных тавараў з порта Матадзі, які абслугоўвае акіянскія караблі. Такім чынам, яго часта лічаць унутранай гаваньню порта Матадзі.

Remove ads

Мэдыя

Thumb
Офіс «Agence Congolaise de Presse» у Кіншасе.

Кіншаса зьяўляецца домам для вялікай колькасьці СМІ, у тым ліку некалькіх радыёстанцыў і каналаў тэлебачаньня, якое трансьлюецца на амаль усёй тэрыторыі краіны, у тым ліку дзяржаўнай Радыётэлевізійнай нацыянальнай кангалескай кампаніі (RTNC) і прыватных Digital Congo і Raga TV. Прыватны канал RTGA таксама месьціцца ў Кіншасе.

Некалькі нацыянальных радыёстанцыяў, у тым ліку La Voix du Congo, якое знаходзіцца пад кіраваньнем RTNC, Radio Okapi і Raga FM месьцяцца ў Кіншасе, а таксама шматлікія мясцовыя станцыі. Перадачы брытанскай радыёкампаніі BBC таксама даступнаыя ў Кіншасе на хвалі 92,6 FM[41].

Кантраляванае дзяржавай інфармацыйнае агенцтва Agence Congolaise de Presse таксама месьціцца ў Кіншасе, а таксама некалькі штодзённых і штотыднёвых газэтаў і навінавых сайтаў, у тым ліку L’Observateur, L’Avenir, Phare, Le Potentiel і Le Soft[42].

Большасьць сродкаў масавай інфармацыі выкарыстоўвае францускую мову й лінгала ў значнай меры, вельмі нешматлікія выкарыстоўваюць іншыя нацыянальныя мовы.

Remove ads

Гарады-сябры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads