Савецкая Беларусь (1920)
беларуская газэта From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Савецкая Беларусь» — штодзённая грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ЦК Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Літвы і Беларусі. У розны час орган Рэўкома, ЦВК, СНК БССР.
- Ня блытаць з расейскамоўнай «Советской Белоруссией».
Remove ads
Гісторыя
Газэта выходзіла на беларускай мове ў Смаленску з № 1 (1 лютага 1920 г.) да № 8 (10 ліпеня 1920 г.) і ў Менску зь 15 жніўня 1920 году да апошняга № 3723 ад 21 сакавіка 1933 году.
У 1920—1921 гг. на старонках газэты «Савецкая Беларусь» друкаваліся: газэта сялянскай моладзі «Малады араты» (Орган ЦК ЛКСМ Беларусі) і ў 1924—1925 гг. газэта «Чырвоная варта». Рэдакцыя выдавала літаратурныя часопісы-дадаткі «Радавая рунь» (1924 г.) і літаратурны дадатак з аднайменнай назвай «Савецкая Беларусь» (№ 1, 29 студзеня 1928 г. — № 20, 15 сьнежня 1928 г.).[1]
У газэце свае творы друкавалі Адам Бабарэка, Янка Бобрык, Пятрусь Броўка, Зьмітрок Бядуля, Алесь Вечар, Анатоль Вольны, Максім Гарэцкі, Пятро Глебка, Уладзімер Дубоўка, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Якуб Колас, Кандрат Крапіва, Янка Купала, Аркадзь Куляшоў, Міхась Лынькоў, Язэп Пушча, Леапольд Родзевіч, Паўлюк Трус, Кузьма Чорны й іншыя пісьменьнікі, літаратуразнаўцы, публіцысты і краязнаўцы.
У 1930—33 гадах ва ўмовах рэпрэсій са старонак газэты зьніклі матэрыялы пра беларускую нацыянальную культуру. Спыніла існаваньне ў 1933 годзе.
Рэдактары
Першыя дзесяць нумароў рэдкалегія: Алесь Бурбіс, Вільгельм Кнорын, Аляксандар Чарвякоў, Фабіян Шантыр, сакратар Цішка Гартны.
Адказныя рэдактары ў розныя гады: Сьцяпан Булат, Зьміцер Жылуновіч, Усевалад Ігнатоўскі (1921), Ігнат Шыпіла (1924), Міхась Чарот (1925–1928), Павал Шастакоў (1929–1931)
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads