Садавінаядзеньне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Садавінаядзеньне
Remove ads

Садавінаядзе́ньне (садавінае́дзтва, плодаядзе́ньне, пладае́дзтва, фруктарыя́нства, фрутарыя́нства) — стыль жыцьця, вызнаўцы якога дапускаюць спажываньне выключна садавіны і гародніны, арэхаў і насеньня[1], зрываньне якіх не выклікае сьмерці, шкоды альбо іначай зьнішчэньня расьліны[2][3][4]. Не дапускаюць спажываньня, напрыклад, морквы альбо капусты. Іншымі словамі, на думку прыхільнікаў ідэі, садавінаядзеньне — гэта перанясеньне ідэі вэганства на расьліны.

Thumb
Садавіна
Remove ads

Ацэнкі

Паводле кандыдаткі біялягічных навук і начальніцы аддзелу харчаваньня Навукова-практычнага цэнтру Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаваньні Людмілы Мельнікавай:

Доўгае прымяненьне строгага вэгетарыянства, пры якім выключаюцца любыя віды мяса жывёлы, птушак, рыб, морапрадукты, а таксама малако і малочныя прадукты, яйкі, з гадамі прыводзіць да рэзкага дэфіцыту жалеза, цынку, кальцу, вітамінаў А, В2, В12, D, незаменных амінакісьляў. Хоць колькасьць жалеза, медзі, цынку ў рацыёнах строгіх вэгетарыянцаў можа быць дастатковай, але засваяльнасьць іх з расьлінных прадуктаў нізкая. Нават у здаровых людзей, якія выключылі са свайго рацыёну ўсе прадукты жывёльнага паходжаньня, могуць разьвівацца дысьбіёз, гіпавітаміноз і бялковая недастатковасьць. Улічваючы, што вэгетарыянства ня можа забясьпечыць павышаную патрэбнасьць у лёгказасваяльным кальцы, у жанчын у пэрыяд постмэнапаўзы і ў пажылых людзей высокая рызыка разьвіцьця астэапарозу. Таксама вядома, што лёгказасваяльнае жалеза знаходзіцца толькі ў прадуктах жывёльнага паходжаньня, недахоп яго ў вэгетарыянскай дыеце можа прыводзіць да разьвіцьця жалезадэфіцытнай анэміі. Такім чынам, строгае вэгетарыянства нельга лічыць рацыянальным харчаваньнем для дзяцей, падлеткаў, цяжарных жанчын, кормячых маці, пажылых людзей, спартоўцаў[5].

Паводле Амэрыканскага дыеталягічнага аб’яднаньня 2009 году[6]:

Належна заплянаваныя вэгетарыянскія дыеты, у тым ліку строга вэгетарыянскія, то бок вэганскія, зьяўляюцца здаровымі, задавальняюць харчовым патрабаваньням… Вітамін B12 мусіць атрымвацца вэганамі праз пастаяннае ўжыцьцё ўзбагачанай вітамінам B12 ежы… Цяжарныя і кормячыя грудзьмі вэганкі мусяць абіраць узбагачаную доказагексаенавай кісьляй ежу.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads