Вітамінная недастатковасьць
хвароба From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вітамі́нная няста́ча — хвароба ад нястачы вітамінаў у арганізьме.
Віды: экзагенная — ад недастатковага паступленьня ў арганізм вітамінаў зь ежай, эндагенная — ад паніжанай здольнасьці арганізма да засваеньня вітамінаў (тлушчараспушчальных пры парушэньні ўсмоктваньня ў кішачніку). Эндагенная недастатковасьць водараспушчальных вітамінаў зьвязана з парушэньнем ператварэньня ў суфэрмэнты. Адсутнасьць вітамінаў выклікае авітаміноз. Выяўляецца затрымкай росту, цялеснай слабасьцю і паніжанай устойлівасьцю да інфэкцыяў. У жывёлы найчасьцей бывае ў стойлавы пэрыяд у цяжарных самак і маладняку[1].
Найчасьцей узьнікае ўзімку і ўвесну, пры завялікай цялеснай нагрузцы і віруснай інфэкцыі, а таксама ў сталым веку. Пры працяглай нястачы аскарбінавай кісьлі (вітаміну Ц) разьвіваецца цынга, тыяміну (Б1) — бэры-бэры, кальцыфэролу (Д) — рахіт, нікатынавай кісьлі (ПП) — пэлягра. Часьцей сустракаецца адначасны недахоп некалькіх вітамінаў. Для папярэджаньня хваробы прыбягаюць да ўжываньня вітамінных прэпаратаў і вітамінізацыі ежы[2].
Remove ads
Папярэджаньне
Прадухіленьню хваробы спрыяе штодзённае ўжываньне сьвежай агародніны і садавіны. Для захаваньня пажыўнасьці яны падлягаюць захоўваньню ў холадзе або з дапамогай глыбокай замарозкі, бо пры пакаёвай тэмпэратуры сьвежае зяленіва і капуста губляюць да паловы аскарбінавай кісьлі за 3 дні, а бульба — да 30% за 3 месяцы. Для захаваньня вітамінаў у ежы пры гатаваньні варта прыбягаць да ашчаднай цеплавой апрацоўкі. Замест смажаньня варта запякаць, а пры варцы пажадана класьці сырую агародніну ва ўжо гарачую ваду. Для засваеньня каратыноідаў моркву карысна ўжываць запраўленай алеем у складзе салаты або прыпушчанай разам зь ім на пары. З той самай мэтай варта дадаваць алей да лісьцевага зяленіва і прарослага зерня пшаніцы, багатых на такафэрол (вітамін Е). Карысна штодня ўжываць малочныя вырабы зь бялком і нізкім утрыманьнем тлушчу[3].
Remove ads
Праявы
Хвароба выяўляецца праз хуткую стамляльнасьць і раздражняльнасьць, моцнае сэрцабіцьцё, заеды вакол рота і частыя застуды. Адзначаюцца бледная і сухая скура і высыпка на ёй, выпадзеньне валасоў, млосьць, зьніжэньне апэтыту, парушэньне маторыкі кішачніка (запор і панос), стаматыт і малакроўе. Лёгка ўзьнікаюць сінякі на скуры, слабасьць, бессань і парушэньне зроку ў цёмны час содняў[3].
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads