Садовае (Калмыкія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Садовае (Калмыкія)
Remove ads

Садо́вае (сярод мясцовых мешканцаў таксама ўжываецца неафіцыйная назва «Садоўка»; па-расейску: Садо́вое) — сяло, адміністрацыйны цэнтар Сарпінскага раёну ды Садоўскага сельскага муніцыпальнага ўтварэньня[1] Рэспублікі Калмыкіі. Сяло месьціцца ў 165 км на поўнач ад Элісты.

Хуткія факты

Насельніцтва — 6530 чалавек (2010).

Заснаванае ў 1849 годзе.

Remove ads

Гісторыя

Заснаванае ў 1849 годзе. Заснаваньне сяла зьвязанае з палітыкаю засяленьня Калмыцкіх стэпаў прыхаднямі для абслугоўваньня трактаў i ўтрыманьня паштовых станцыяў, прыцягненьня да аселага ладу жыцьця мясцовага калмыцкага насельніцтва і магчымасьці праваслаўным місіянэрам прапаведаваць хрысьціянства сярод калмыкаў, што вызнавалі будызм.

30 сьнежня 1846 року імпэратар Мікалай Першы выдаў імянны загад: «Пра засяленьне дарогаў на калмыцкіх землях Астраханскае ґубэрні», адносна спосабу засяленьня калмыкамі станцыяў па трактах — дарогах Калмыцкага стэпу і, разам з тым, засяленьня ў кожнай з гэтых станцыяў вядомае колькасьці сямействаў расейскіх прыгонных і дзяржаўных сялянаў, для абслугоўваньня паштовых трактаў і станцыяў на гэтых трактах. Калі калмыкі выказвалі жаданьне сяліцца ў станцыях, то ім выдавалася грашовая дапамога з адначасовым дазволам карыстацца ўлуснымі пашамі. Памер пашы, якая давалася аселаму калмыку, залежыў ад яго стану. Наёнам выдавалася 1500 дзясяткаў на душу ягонае сям’і, аймачным уладаром — па 400 дзясяткаў, безаймачным — па 200 дзясяткаў, а калмыкам-просталюдам і расейскім сялянам — па 30 дзясяткаў. Загадам мелася засяліць калмыцкім і расейскім насельніцтвам 44 станцыяў, у тым ліку станцыю Садовую, на калмыцкіх землях дараваных раней нашчадкам роду Шчарбініных. Паводле загада належыла адводзіць на кожнага пасяленца — расейскага сяляніна ды калмыка — просталюдзіна 30 дзясяткаў зямлі і адну пятую частку на запас. Вылучаная зямля мелася падавацца заселеным калмыкам у вечнае карыстаньне, апроч таго, за імі захоўвалася права ўдзелу ў пасьце быдла на агульных землях, адведзеных улусам[3].

Прызвычаіць калмыцкае насельніцтва да аселасьці не атрымлівалася і Міністэрства дзяржаўных маёмасьцяў 28 лютага 1850 року зрабіла загад галоўнаму апекавальніку пра адшуканьне неабходнага перасяленчага кантынґенту ў названыя станцыі. Галоўны апекавальнік зьвярнуўся да Харкаўскае, Варонескую ды Тамбоўскую палаты з праханьнем аб’явіць сялянцам пра змогу перасяліцца ў калмыцкія стэпы[2].

Станцыя Садовая згаданая ў Сьпісе населеных месцаў Астраханскае ґубэрні за 1859 рок. У 1859 року на станцыі Садовае налічвалася 101 двораў, меўся праваслаўны малітвены дом, усяго мешкала 788 мешканцаў[3].

У хадзе рэалізацыі Інструкцыі 1846 року пра засяленьне дарогаў, што праходзілі праз Калмыцкі стэп Астраханскае ґубэрні, было створанае Тундутоўскае воласнае кіраваньне, у склад якога ўваходзілі селішчы Тундутоўска, Садоўскае, Пладавіценскае, Цацынскае.

Пасьля Лютаўскае рэвалюцыі ў 1917 годзе воласнае кіраваньне было скасаванае.

Падчас Нямецка-савецкае вайны ў хадзе нямецкага наступу ўлетку 1942 року сяло было акупаванае, аднак у сярэдзіне жніўня 1942 року лінія фронту стабілізавалася па лініі Малыя ДзярбетыХаната — возера Сарпа — радхаз Сарпінскі. У выніку сяло апынулася ў прыфрантавой пруге. Выведцы 91-е стралковае дывізіі ПСЧА атрымалася ўсталяваць кантакты зь мешканцамі Садовага, якія перадавалі ім інфармацыі выведчага характару[4].

З 29 верасьня па 4 кастрычніка 1942 року за Садовае вёў баі зводны армейскі атрад 51-е арміі пад кіраўніцтвам палкоўніка Е. Ф. Макарчука (852-і стралковы полк, узмоцнены адзіным батальёнам 91-е стралковое дывізіі ды дывізіёнам рэактыўнае артылерыі), у гэтых баях нямецка-румынскія войскі згубілі да 3 тыс. вайсковаслужбоўцаў і значная колькасьць тэхнікі[5].

Уначы 6 лістапада 1942 году ґрупа начных бамбавікоў У-2 атакавала румынскі штаб у Садовым, у тыяў жа час перайшоў у наступ вольны атрад 91-е стралковое дывізіі (стралковы батальён, выведрота, кавалерыйскі эскадрон, артылерыйская батарэя і 5 танкаў) пад кіраваньнем паклоўніка Л. М. Пакроўскага. У выніку апэрацыі Садовае было адбітае, але 9 лістапада 1942 савецкія войскі былі вымушаныя адступіць на папярэднія пазыцыі. 19 лістапада 1942 року савецкія войскі перайшлі ў наступ пад Сталінградам, у ноч на 20 лістапада 1942 року сапёры 91-е стралковае дывізіі ПСЧА таемна зрабілі праходы ў мінных палях і драцяных загародах на пярэднім краі і на досьвітку 20 лістапада 1942 року дывізія распачала атаку, падчас якое Садовае было вызваленае[4].

У 2000 і 2001 роках у Садовым было некалькі міжэтнічных канфліктаў між мясцовым калмыцкім насельніцтвам і прадстаўнікамі каўкаскіх народаў. 29 жніўня 2005 року ў сяле ўладамі быў разбураны пазапраўны будаваны мячэт[6].

Remove ads

Фізыка-ґеаґрафічная характарыстыка

Сяло месьціцца ў рубежы Эрґенінскага ўзвышша, што ё часткаю Ўсходне-Эўрапейскае раўніны, на правым беразе ракі Зяльмень. Сярэдняя вышыня над узроўнем мора — 32 м[7]. Агульны ўхіл мясцовасьці з поўдня на поўнач. Рэльеф мясцовасьці — халміста-раўніны, моцна разьдзелены бэлькамі і ярамі. У навакольлях маюцца полеахоўныя лесапалосы[8]. Распаўсюджаныя глебы каштанавыя саланцаватыя й саланчаковыя ды саланцы (аўтаморфныя)[9]

Клімат

Клімат умераны кантынэнтальны (паводле клясыфікацыі кліматаў КёпэнаDfa), зь сьпякотным і засушлівым летам і адносна халоднаю і маласьнежнаю зімою. Сярэднерочная тэмпэратура паветра станоўчая і складае + 9,0 °C, шматрокавая норма ападкаў — 334 мм. Цягам року колькасьць выпадаючых ападкаў разьмеркаванае адносна раўнамерна: найменшая колькасьць ападкаў выпадае ў кастрычніку (21 мм), найвялікшая — у чэрвені (37 мм)[7].

Больш інфармацыі Кліматычныя зьвесткі для Садовага, Паказьнік ...
Часавы пас

Сяло Садовае, як і ўся Рэспубліка Калмыкія, месьціцца ў часавым пасе МСК (маскоўскі час). Зрух часу адносна UTC складае +3:00.

Remove ads

Насельніцтва

Дынаміка колькасьці насельніцтва

1859[3]1897[10]1900[11]1904[12]1908[13]1914[14]
78815062405271630643837

Сяло Садовае — трэці па колькасьці насельніцтва сельскі населены пункт Калмыкіі (пасьля Троіцкага ды Яшкулі).

Нацыянальны склад

Паводле вынікаў перапісу 2002 року большасьць насельніцтва пасёлку складалі расейцы (77 %)[15]

Сацыяльная інфраструктура

Мэдычнае абслугоўваньне забясьпечвае Сарпінская цэнтральная раённая лякарня, што месьціцца ў сяле Садовым[16].

Транспарт

Thumb
Колішняя аўтастанцыя

Па аўтамабільнай дарозе адлегласьць да сталіцы Калмыкіі места Эліста складае 170 км, да найбліжэйшага места Валгаграду Валгаградзкае вобласьці — 120 км[17]. Да сяла маецца асфальтаваны пад’езд ад фэдэральнае аўтадарогі Валгаград — Эліста M6 (4 км).

У цяперашні час не існуе простых рэйсавых зносінаў між вёскаю і сталіцаю Калмыкіі. Аўтобусная станцыя не працуе. Кантрольна-дыспэтчарскі пункт праходзілага міжмескага транспарту месьціцца ў кінатэатры «Спадарожнік». Злучэньне паміж Садовым і Элістою ў цяперашні час ажыцьцяўляецца міжмескім рэйсавым аўтобусам Эліста — Валгаград, або прыватнымі перавозьнікамі.

Remove ads

Вядомыя

  • Уладзімер Бабічаў (1939—2010) — радавы, расейскі палітычны дзеяч.
  • Дзьмітры Макаўкін (1984—2013) — старшы сяржант паліцыі, што прадухіліў праход сьмяротніка ў будынак чыгуначнага вакзала падчас тэрарыстычнага акту ў Валгаградзе і загінулы ў выніку наступнага выбуху.
  • Мікалай Аргаеў (1920—1996) — джангарчы, заслужаны працоўнік культуры Калмыкіі.
  • Наран Манджыеў — вядомы рэп- і ґрайм-выканаўца.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads