Салагубаў (вёска)
вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Салагу́баў[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 24 км на захад ад Дубровы, за 42 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 65 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Салагубаў уваходзіць у склад Дуброўскага сельсавету.
- Гэта артыкул пра вёску. Калі вас цікавіць пасёлак, глядзіце Салагубаў.
Remove ads
Гісторыя
Вядомы з пачатку XX стагодзьдзя як хутар Тонескай воласьці Мазырскага павету.
У сьнежні 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 12 жыхароў.
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 10 двароў, 60 жыхароў; 1917 год — 11 двароў, 81 жыхар; 1940 год — 26 двароў, 182 жыхары; 1998 год — 8 двароў, 11 жыхароў; 1999 год — 7 чалавек; 2000 год — 4 двары, 8 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 6 жыхароў
Інфраструктура
Крама. Дзейнічае камунальнае сельскагаспадарчае прадпрыемства «Новая ніва».
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads