Дуброва (Лельчыцкі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дубро́ва[1] — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, за 14 км на захад ад раённага цэнтру Лельчыцаў, за 75 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Дуброва ўваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам Дуброўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з 1551 году як дзяржаўнае сяло ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі, сяло знаходзілася ў Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні.
У лістападзе 1942 году нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі ўсю вёску і загубілі 23 жыхары.
З 23 сьнежня 1959 году цэнтар сельсавету.
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 40 двароў, 243 жыхары
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 105 двароў, 670 жыхароў; маёнтак, двор — 12 жыхароў; 1917 год — 141 двор, 895 жыхароў; маёнтак — 76 жыхароў; 1940 год — 210 двароў, 1056 жыхароў; 1971 год — 410 двароў, 1556 жыхароў; 1998 год — 316 двароў, 942 жыхары; 1999 год — 898 жыхароў; 2000 год — 347 двароў, 915 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 720 жыхароў
Інфраструктура
Сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўваньня, аддзяленьне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне ААТ «Беларусбанк», 3 крамы. Цэнтар камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Новая ніва».
Інфармацыя для турыстаў
Страчаная спадчына
- Міхайлаўская царква
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads