Салямон Рандон
вэнэсуэльскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Хасэ́ Салямо́н Рандо́н Хімэ́нэс (па-гішпанску: José Salomón Rondón Giménez; нар. 16 верасьня 1989 году, Каракас, Вэнэсуэла) — вэнэсуэльскі футбаліст, нападнік гішпанскага клюбу «Рэал» з Авіеда (у арэндзе з «Пачукі») і нацыянальнай зборнай Вэнэсуэлы.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Сваю кар’еру пачаў у родным вэнэсуэльскім чэмпіянаце, дзе дэбютаваў за клюб «Арагуа». Улетку 2008 году пэрспэктыўнага гульца набыў гішпанскі клюб другога дывізіёну «Ляс-Пальмас», за які Салямон дэбютаваў 5 кастрычніка ў матчы супраць «Алявэсу».
19 ліпеня 2010 году нападнік пераехаў у клюб «Маляга». Сума трансфэру склала 3,5 млн эўра. У жніўні 2012 году пачаўся расейскі этап кар’еры Рандона, гулец зьехаў у казанскі «Рубін» за 10 млн эўра. Саляон стала забіваў за татарскую каманды як у чэмпіянаце Расеі, гэтак і ў міжнародных спаборніцтвах. 31 студзеня 2014 году вэнэсуэльскі футбаліст далучыўся да піцерскага «Зэніту» за 15,8 млн фунтаў стэрлінгаў.
Міжнародная
3 лютага 2008 году Рандон дэбютаваў за нацыянальную зборную Вэнэсуэлы ў таварыскім матчы супраць зборнай Гаіці.
Remove ads
Дасягненьні
«Арагуа»:
- Уладальнік Кубка Вэнэсуэлы: 2008
«Зэніт»:
- Чэмпіён Расеі: 2015
- Уладальнік Супэркубка Расеі: 2015
«Рывэр Плэйт»:
- Чэмпіён Аргентыны: 2023
«Пачука»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КОНКАКАФ: 2024
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads