Сапяжанка

беларускі гатунак грушы From Wikipedia, the free encyclopedia

Сапяжанка
Remove ads

Сапяжа́нка — беларускі гатунак грушы.

Хуткія факты Клясыфікацыя, Царства ...

Дрэва вылучаецца даўгавечнасьцю сярод беларускіх гатункаў. Плады церпяць ад паршы. Першапачаткова сапяжанка мела найбольшае пашырэньне ў Беларусі. У ХХІ стагодзьдзі была шырока распаўсюджанай у Кыргыстане — у Чуйскай даліне і Ісык-Кульскай катлавіне[1].

Remove ads

Апісаньне

Сапяжанка мае сакавітыя, вінна-салодкія і мяккія плады рудаватага адценьня. Таксама плод грушы мае дробны памер і прыплясканы выгляд, уласьцівы групе гатункаў пад назвай бэргамот[1].

Паходжаньне

У 2-й палове XVII стагодзьдзя фруктовы сад пры менскім палацы Сапегаў, якім валодаў крайчы вялікі літоўскі Ўладзіслаў Язафат Сапега, стаў месцам, дзе выводзілі сапяжанку. Беларускі этнограф Павал Шпілеўскі згадваў, што гетман вялікі літоўскі Казімер Ян Сапега прывёз расаду грушаў з Вугорскага каралеўства, дзе той браў удзел у вайне Рэчы Паспалітай з Асманскай імпэрыяй 1683—1699 гадоў. У гонар дачок Сапяжанак выведзены гатунак грушы атрымаў назву сапяжанка[1].

Remove ads

Вытворныя гатункі

У 2011 годзе ў Дзяржаўны рэестар сартоў і дрэўна-кустовых пародаў Беларусі ўнесьлі гатунак грушы Чараўніца, створаны скрыжаваньнем з сапяжанкай. Іншымі такімі скрыжаванымі гатункамі з сапяжанкай сталі грушы Бэргамотная і Беларуска.

У культуры

У 1887 годзе Эліза Ажэшка згадвала ў аповесьці «Над Нёманам» даўгавечнасьць сапяжанкі[1]:

« Стагадовая, мабыць, сапяжанка, сваё гальлё, ужо бясплоднае, але густа пакрытае лісьцем, паклала на вокны і сьцены дома, чые пабеленыя аканіцы і нарожнікі весела з-за яе выглядалі. »

Эліза Ажэшка, «Над Нёманам»

У 1910 годзе Якуб Колас выдаў у «Нашай ніве» гумарыстычны верш «Грушы-сапяжанкі» пра дзіцячую спробу нарваць грушаў у садзе дзядзькі Петруся ў наднёманскай сядзібе Ласток[1]:

Ў сад залезу, сапяжанак
Пазуху нарву я,
Сакаўных такіх, братанак!
А ну ж пашанцуе!

Хлопцы сталі на палянку
І крычаць здалёка:
– Дзядзька! Глянь – во сапяжанкі!
І пайшлі у скокі.

 Якуб Колас, «Грушы-сапяжанкі»

У 2-й палове ХХ стагодзьдзя Чэслаў Мілаш згадваў сапяжанку ў сваіх творах. Аляксей Зарыцкі прысьвяціў верш «Сапяжанкі» паходжаньню гатунку[1]:

Спрахлі слугі і служанкі,
І штандар Сапегаў спрах,
Толькі грушы-сапяжанкі
Сёньня сьпеюць у садах.

Летні вецер лёгка вее,
Навявае забыцьцё,
Ды панадна ружавее
Сапяжанка скрозь лісьцё.

 Аляксей Зарыцкі, «Сапяжанкі»

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads