Уладзіслаў Язафат Сапега
(1652—1733) ваявода менскі і берасьцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзіслаў Язафат Сапега[а 1] (5 лістапада 1652, мястэчка Косаў — 13 сакавіка 1733, места Вішніцы) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1681—1684) і крайчы вялікі літоўскі (1684—1699), ваявода менскі (1699—1709) і берасьцейскі (з 1709).
Remove ads
Біяграфія
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Крыштапа Францішка і Алены з Саламярэцкіх. Меў братоў Паўла Францішка і Казімера Ўладзіслава.
Навучаўся ў езуіцкіх калегіюмах у Любліне і Брунсбэргу (Браневе), унівэрсытэтах Прагі і Вены.
Удзельнічаў у вайне 1673—1674 супраць туркаў (Хацінская бітва, украінская кампанія 1674 року Міхала Казімера Паца).
Абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу. У часе Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) выступаў за зьвяз з Расеяй[2].
Упершыню ажаніўся з Уршуляй Даніловіч (шлюб у 1658, роспуст у 1693), зь якой меў дачку Яну. Другі раз пабраўся шлюбам зь Людвікай Марыяй фон Гольц (у 1693), трэці раз — з Крыстынай Сангушка (у 1697), зь якой меў сыноў Караля Юзэфа, Казімера, Яна, Міхала, Францішка, Язафата і Ігнація, а таксама дачок Ганну і Канстанцыю. Пахавалі У. Я. Сапегу ў Вішніцах[3].
Remove ads
Глядзіце таксама
Заўвагі
- Іншы варыянт імя: Уладзіслаў Юзафат Сапега
Крыніца
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads