Саюз беларускай моладзі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Саю́з белару́скае мо́ладзі (СБМ) — моладзевая арганізацыя на акупаванай Нямеччанай тэрыторыі ў Другую сусьветную вайну. Арганізацыя мела добраахвотніцкі характар[2].
Друкаванымі органамі былі часопіс «Жыве Беларусь!» і газэта «Юнацкі покліч»[3].
Remove ads
Гісторыя
Створаны 22 ліпеня 1943 году паводле ініцыятывы нямецкіх уладаў на ўзор саюзу гітлераўскае моладзі (Гітлер-югенд) паводле загаду генэральнага сакратара генэральнай акругі «Беларусь» Вільгельма Кубэ.
СБМ павінен быў аб’ядноўваць беларускую моладзь ва ўзросьце 10—20 гадоў. За чэрвень 1943 — ліпень 1944 гг. на акупаванай тэрыторыі Беларусі было падрыхтавана каля 1500 функцыянэраў малодшага, сярэдняга й найвышэйшага зьвяна СБМ. На 1 ліпеня 1944 году адзінкі СБМ былі створаныя ў 16 акругах і больш як 60 паветах, у іх налічвалася больш за 12,6 тыс. чалавек, зь якіх 3,5 тыс. былі аб’яднаныя ў працоўную групу СБМ «Германія» і працавалі на вайсковых прадпрыемствах Трэцяга Райху. Сябры саюзу прыцягвалі да ваенна-будаўнічых і гаспадарчых працаў на акупаванай тэрыторыі Беларусі[3].
У чэрвені 1944 году, напярэдадні наступу Чырвонай Арміі, у Нямеччыну выехалі амаль 5000 сяброў СБМ, якія добраахвотна запісаліся ў дапаможную службу Люфтвафэ[4]. Некаторыя радавыя сябры перайшлі на бок савецкіх партызанаў, частка актыўных сяброў (каля 3 тыс. чалавек)[Крыніца?] пакінулі Беларусь разам зь нямецкім войскам, якое адступала, частка прыняла ўдзел у антысавецкім супраціве[5]. Дзейнасьць СБМ працягвалася да вясны 1945 году на тэрыторыі Нямеччыны. За ўдзел у СБМ пасьля вайны ў СССР судзілі як за здраду Радзіме, садзейнічаньне акупантам і іншае[3].
У 1948–1949 гадах, па ўказаньні чэкістаў БССР польскія органы бясьпекі пачалі вышукваць, арыштоўваць і дэпартаваць у СССР дзеячаў СБМ і іншых беларускіх арганізацыяў, якія пасьля вайны апынуліся ў Польшчы[6][7] .
Remove ads
Кіраўніцтва
Саюз беларускай моладзі дзейнічаў пад кантолем аддзелу моладзі Генэральнага сакратарыяту «Беларусь» і спэцслужбаў[3].
Найвышэйшым органам СБМ быў Кіраўнічы штаб на чале зь Міхасём Ганьком (мужчыны) і Надзеяй Абрамавай (жанчыны). Штаб месьціўся ў Менску, зь ліпеня 1944 году — у Бэрліне; падпарадкоўваўся Беларускай цэнтральнай радзе[3].
Службовыя ступені вышэйшых кіраўнікоў СБМ выглядаюць наступным чынам:[8]
- Падправаднік, падправаднічка;
- Праваднік, праваднічка;
- Старшы праваднік, старшая праваднічка.
Акруговыя кіраўнікі моладзі
На жнівень 1943 году акруговае кіраўніцтва СБМ выглядала наступным чынам:[9]
- Акруга «Менск-горад» — кіраўнік Фёдар Каплуноў;
- Акруга «Менск» — кіраўнік Сяргей Бузак;
- Акруга «Баранавічы» — кіраўнік Шпак;
- Акруга «Слонім» — кіраўнік Барыс Суравы;
- Акруга «Ліда» — кіраўнік Максім Бабкоў;
- Акруга «Наваградак» — кіраўнік Мікіта Каляда (пазьней — Іван Жамойцін);
- Акруга «Глыбокае» — кіраўнік Яўген Мацюшонак;
- Акруга «Ганцавічы» — кіраўнік Барыс Дзячкоўскі;
- Акруга «Вялейка» — кіраўнік Сьценьнік;
- Акруга «Слуцак» — кіраўнік Манько.
Remove ads
Арганізацыя
Сябры СБМ падзяляліся на тры суполкі:[8]
- ад 10 да 14 год: малодшыя юнакі, малодшыя юначкі;
- ад 15 да 18 год: юнакі, юначкі;
- ад 19 да 20 год: старшыя юнакі, старшыя юначкі.
Адзінкі СБМ складаліся з моладзі аднаго роду й суполкі веку. Яны выглядаюць наступным чынам:[8]
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads