Свая мова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Свая́ мова (svoja mova) — мікрамова, заснаваная шэрагам энтузіястаў на аснове гаворак, на якіх размаўляюць беларусы паўднёвага Падляшша і міжрэчча Нараву і Бугу ў Польшчы. Гаворкі, аб’яднаныя імем «Сваёй мовы», падзяляюцца на 3 групы, у залежнасьці ад паводзінаў зычных [d] і [t] перад галоснымі [e] і [i]. На сёньняшні час рэдактар беластоцкага часопісу «Правінцыя» Ян Максімюк (падл. Jan Maksimjuk) спрабуе кадыфікаваць «сваю мову», грунтуючыся на гаворцы сваёй роднае вёскі Ляхі (падл. Lachi). Для «сваёй мовы» быў створаны альфабэт на аснове беларускае лацінкі з адсутнасьцю літары ŭ, але з даданьнем літараў ť, ď і літараў ê, ô, якія адпаведна абазначаюць спэцыфічныя дыфтангізаваныя гукі ыэ і уо (пасьля ёту ці «і» адпаведна іэ, юо).

Хуткія факты Ужываецца ў, Рэгіён ...
Remove ads

Сацыялінгвістычнае становішча

Thumb
Турыстычныя знакі сваёй мовай і па-польску
Thumb

Згодна зь перапісам насельніцтва Польшчы 2002 року ў Падляскім ваяводзтве Польшчы (Паўднёвае Падляшша) пражывае 46 400 чалавек, якія самавызначаюцца як беларусы, зь іх 37 000 адносіцца да групы «падляшаў» (падл. pudlašy), чыя мова зьяўляецца адным з дыялектаў беларускае мовы. Населеным пунктам, дзе пражывае больш за ўсё «падляшаў», зьяўляецца в. Чыжы (падл. Čyžê) Падляскага ваяводзтва Польшчы (82% насельніцтва).

Самі падляшы ідэнтыфікуюць сваю мову як беларускую (каля 30 000 чалавек), аднак у рэчаіснасьці яна зьяўляецца даволі адрознай і своеасаблівай у параўнаньні зь літаратурнай беларускай, што ўспрымаецца як «не зусім свая мова».

Thumb
Зося Сачко ў 2000-ыя гады. Беларуская паэтка[2].

Сваёй мовай у 1970-ых гадох у беларускамоўнай газэце «Ніва» друкавалася Зося Сачко (пад эгідай «Беларускага літаратурнага аб’яднаньня» «Белавежа» выйшлі тры ейныя паэтычныя зборнікі: «Pošuki» ў 1982 г., «Nad dniom pochilana» у 1991 г., «šče odna vesna» ў 1995 г.), у 1981 г. «Ніва» апублікавала паэму Іры Баравік «Čas, kotory vmiraje», у 2002 г. «Белавежа» выпусьціла паэтычны томік Віктара Стахвюка «Багровы Цень». Між іншым, ужо ў пачатку ХХ стагодзьдзя былі прэцэдэнты спробаў творчасьці на мясцовых гаворках (Мікалай Янчук), але пра спробы стварэньня ўласнай літаратурнай мікрамовы ў той час нічога не вядома.

Thumb
Інфармацыйны стэнд у Студзіводах сваёй мовай кірыліцай, альфабэтам паводле Дарафея Фіёніка

Беларусы-падляшы пісалі таксама літаратурнай беларускай мовай, у прыватнасьці пісьменьнікі Надзея Артымовіч, Ян Чыквін і Віктар Швед. Да 50% супрацоўнікаў беларускамоўных СМІ ў Польшчы (газэтаў «Ніва», «Czasopis», «Правінцыя» і беларускамоўнай праграмы польскага радыё і тэлебачаніня ў Беластоку) зьяўляюцца падляшамі.

Таксама ў Бельску Дарафеем Фіёнікам (падл. Dorofiêj Fijonik) выдаецца краязнаўча-культурны часопіс «Бельскі гостінэць», які друкуе этнаграфічныя матэрыялы і запісы гаворак Падляшша польскаю, беларускаю мовамі і «сваёй мовай».

Беларускія гаворкі маюць некаторыя агульныя рысы з заходнепалескімі дыялектамі беларускае мовы (што ўскосна дае нагоду казаць пра некаторыя ўкраінскія рысы дыялектаў). Што цікава, дыялекты Падляшша, нягледзячы на вышэйпералічаныя ўкраінскія рысы (оканьне, гук [v] пасьля галосных, адсутнасьць дзеканьня й цеканьня), у большай ступені бліжэй да беларускае мовы, але гэтыя абставіны ўсё роўна не перашкаджаюць некаторым украінскім дасьледчыкам лічыць беларускія гаворкі Падляшша ўкраінскімі, а беларусаў-падляшаў — украінцамі. У цэлым, адсочваецца блізкасьць падляскіх дыялектаў да беларускае мовы, ніж да ўкраінскае[3].

Remove ads

Падляская абэцэда

Падляская абэцэда
A a B b Ć ć Č č D d (Dz dz) (Ď ď) (E e) (Ê ê) (F f)
G gH hCh chI i(Iê iê)J jK kL lŁ łM m
N nŃ ńO o(Ô ô)P pQ qR rS sŚ śŠ š
T tŤ ťU uV vW wX xY yZ zŹ źŽ ž

Тлумачэньне:

  • Ć — [t͡sʲ]; Č — [t͡ʃ]; Ď — [dʲ]; Ê — [ɨ~e], — [i~e]; Ch — [x]; Ł — [l]; Ń — [nʲ]; Ô — [u~o]; Ś — [sʲ]; Š — [ʃ]; Ť — [tʲ]; V — [v]; Ź — [zʲ]; Ž — [ʒ];

Літары q, w, x сустракаюцца толькі ў замежных назвах (Quebec, Quentin, Wellington, Winston, Xanadu, Matrix), а дыграф выкарыстоўвецца для запісу геаграфічных назваў з польскай ці беларускай моваў.

Remove ads

Параўнаньне падляскае, беларускае і ўкраінскае моваў

Больш інфармацыі падляская, беларуская ...

Прыклад тэксту

To była pomyłka vziati Lolu siudy. Ja siête zrozumiêv v chvili, koli my vychodili z pojizda na małôj provincijnuj stanciji. Osiênnim večerom čołoviêk prypominaje zo svoho diêtstva bôlš, niž v jakuju-leń inšu poru roku, i jeji jasny pudšpachlovany tvar i małaja torba, v kotoruj navrad čy mohli b zmiśtitisia našy rečy nanuč, prosto ne pasovali do starych špichlerôv na zbôže za uzkim kanałom, kilkoch śviêtłuv na pahôrku, plakatuv koliśnioho filmu. Ale vona skazała «davaj pojêdemo za horod», i Bishop’s Hendron, viadomo ž, było peršoju nazvoju, kotora pryjšła mniê do hołovy. Nichto mene tam ne rospuznaje, a mniê i ne podumałosia, što to same ja začnu vspominati.

Пераклад кірыліцай:

То была помылка взяті Ліолю сюды. Я сіêтэ зрозуміêв в хвілі, колі мы выходілі з појізда на малôј провінціјнуј станціјі. Осіêннім вэчэром чоловіêк прыпомінае зо свого діêтства бôльш, ніж в якую-лень іншу пору року, і ејі ясны пудшпахліованы твар і малая торба, в которуј наврад чы моглі б змісьтітіся нашы рэчы нануч, просто нэ пасовалі до старых шпіхлерôв на збôжэ за узкім каналом, кількох сьвіêтлув на пагôрку, плякатув колісьніого фільму. Але вона сказала «давај појêдэмо за город», і Бішопс Гэндрон, вядомо ж, было пэршою назвою, котора прыјшла мніê до головы. Ніхто мэнэ там нэ роспузнае, а мніê і нэ подумалося, што то самэ я зачну вспомінаті.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads