Аўтаномная Рэспубліка Крым

аўтаномная рэспубліка Ўкраіны From Wikipedia, the free encyclopedia

Аўтаномная Рэспубліка Крым
Remove ads

Аўтаномная Рэспу́бліка Крым — акупаваная ў 2014 годзе расейскім войскам[2] адміністрацыйная адзінка на поўдні Ўкраіны, разьмешчаная на Крымскім паўвостраве. Сталіца — горад Сімфэропаль. Насельніцтва складае блізу 2033,7 тысячаў чалавек.

Хуткія факты Гімн, Агульныя зьвесткі ...

На захадзе ды поўдні абмываецца водамі Чорнага, на ўсходзе — Азоўскага мораў. Паўвостраў прыблізна аднолькава аддалёны ад экватару ды Паўночнага полюсу. Заходні бераг Крыму ўтвораны Тарханкуцкім паўвостравам, усходні — Керчанскім. На поўначы Крым з суседняй Хэрсонскай вобласьцю злучаны сямікілямэтровым Перакопскім перашыйкам, па моры Крым мяжуе з Запароскаю вобласьцю Ўкраіны ды Краснадарскім краем Расеі.

З поўначы на поўдзень паўвостраў расьцягнуўся на 200 км, а з захаду на ўсход — на 325 км.

Аўтаномная Рэспубліка Крым і паўвостраў Крым не зьяўляюцца тоеснымі ў геаграфічным пляне паняткамі: аўтаномная рэспубліка цалкам знаходзіцца на паўвостраве, аднак у яе склад не ўваходзяць паўночная палова Арабацкае стрэлкі, якая знаходзіцца ў складзе Хэрсонскае вобласьці, ды тэрыторыі Севастопальскай гарадзкой рады, якая мае асаблівы адміністрацыйны статус (як і сталіца краіны горад Кіеў падпарадкоўваецца непасрэдна дзяржаве).

Remove ads

Расейская акупацыя

20 лютага 2014 году Расея пачала захоп Крыму[3]. 27 лютага 30 расейскіх вайскоўцаў 45-га асобнага гвардзейскага разьведвальнага палка(en) Паветрана-дэсантных войскаў(en) з Маскоўскай вобласьці (Кубінка(be), Адзінцоўскі раён)[4] са зброяй і ў масках захапілі ўрад і Раду АРК, над якой узьнялі расейскія сьцягі[5]. У выніку Рада АРК прызначыла незаконны рэфэрэндум аб адарваньні Крыму ад Украіны ў склад Расеі на 16 сакавіка. Міжнародныя назіральнікі ААН адзначылі ў сваёй справаздачы махінацыі з рэфэрэндумам і пасьлядоўнае распальваньне нянавісьці з боку расейскай прапаганды пры адначаснай адсутнасьці пагрозы для расейцаў[6]. 21 сакавіка расейскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін падпісаў закон аб далучэньні да Расеі ўкраінскага Крыму[7], хоць Будапэшцкі мэмарандум забавязвае Расею паважаць дзяржаўныя межы Ўкраіны і ўстрымлівацца ад ўжыцьця сілы супраць яе тэрытарыяльнай цэласнасьці. 27 сакавіка Генэральная Асамблея ААН пастанавіла адмовіць рэфэрэндуму ў праўнай сіле[8]. 15 красавіка Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла закон аб зьмене праўнага стану Крыму на захоплены ў выніку ўзброенага нападу Расеі[2].

Remove ads

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. Тэрыторыя АРК (у тым ліку й сталіца — места Сымфэропаль) не кантралюецца ўкраінскімі ўладамі. Украіна не ўтварала ўрад АРК у выгнаньні. Праз гэта 17 траўня 2014 року Крымскае Прадстаўніцтва Прэзыдэнта Украіны было перанесенае ў места Хэрсон (Хэрсонская вобласьць), якое можна разглядаць як палітычны цэнтар заканадаўча існуючай АРК.[1]

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads