Семянча 2
вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Семянча́ 2[2] — вёска ў Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Пружанскага сельсавету. Знаходзіцца за 4 км на ўсход ад Пружанаў, за 80 км ад Берасьця.
Remove ads
Мінуўшчына
За расейскім часам — у Ліноўскай воласьці Пружанскага павету Гарадзенскай губэрні[3]. Падчас напалеонаўскага нашэсьця 1812 року на двары ў Семянчы кватараваў францускі генэрал[4]. На месцы, дзе адбылася сутычка 7-га саксонскага корпусу генэрала Рэнье з расейскім войскам, праз 30 рокаў быў пастаўлены помнік[5].
Да пераезду ў Хараўшчыну Семянчу разам з ваколіцамі(pl) зьбіраўся набыць паэт Францішак Карпінскі, прапаноўваў за яе 60 000 злотых[4].
Напрыканцы XIX — у пачатку XX стагодзьдзя плошча вёскі складала 201 дзесяціну; фальварак Ягалкоўскіх — 220 дзесяцінаў[6]. Паводле перапісу 1897 року ў вёсцы 22 двары, 213 жыхароў. У пачатку XX стагодзьдзя 224 жыхары.
За польскім часам — у гміне Лінова[7], а з 1926 року — у гміне Пружана Пружанскага павету Палескага ваяводзтва[8]. У 1921 року — 16 двароў, 89 жыхароў.
З 15 студзеня 1940 у Пружанскім раёне Берасьцейскай вобласьці БССР.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагодзьдзе: 1970 год — 225 жыхароў; 1999 год — 42 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 44 жыхары, 19 двароў[9]; 2010 год — 51 жыхар
Турыстычная інфармацыя
- Гаспадарчая пабудова ў былым фальварку Семянча (XIX стагодзьдзе) — адна зь першых беларускіх мануфактураў[10].
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads