Сенна (вёска)
вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Се́нна[1] — вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Сенна ўваходзіць у склад Любчанскага пасялковага савету.
Згадваецца ў «Абмежаваньні спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра, якое выканана навагародскім намесьнікам Петрашам Мантыгірдавічам па загадзе вялікага князя Вітаўта». Арыгінал дакумэнта не захаваўся, у копіі (1711 года) пададзена дата 15 чэрвеня 1398 г., аднак гісторыкі лічаць яе памылковай з-за разыходжаньня з іншымі зьвесткамі ў дакумэнце. Таму дакумэнт можа быць датаваны прыблізна: кан. XIV — пач. XV ст., пасьля 1392 г. (пачатак вялікага княжэньня Вітаўта)[2]. Дасьледчыкі мяркуюць, што найбольш верагодны год складаньня дакумэнта — 1424:[3]
«А шъто монастырская пашня, поля и чашъчо и поросъли и ограничили есьмо монастырскую земълю по реку Боловячу, липу Лопату и по дорогу мимо Сенъну, а по заднюю Стругу по Русечъ, а по дорогу, што од Гнесичъ лежитъ у Самойловичъ островъ, у тое бы все монастыръское князя великого людемъ не надобе усътупатисе.» (Старабелар.)
— Абмежаваньне спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра[4].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads