Гнесічы

вёска ў Шчорсаўскім сельсавеце Наваградзкага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Гнесічы
Remove ads

Гне́січы[1]вёска ў Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Шчорсаўскага сельсавету. Побач знаходзіцца Сьвята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, адзін з самых старадаўніх у Беларусі.

Хуткія факты
Remove ads

Геаграфічныя зьвесткі

Разьмешчана па левы бок ад р. Нёману, манастыр — па правы бок. Транспартныя сувязі па аўтамабільнай дарозе з Наваградкам. Маецца канцавы аўтобусны прыпынак на маршруце Наваградак — Гнесічы — Наваградак (нештодзённыя рэйсы).

З гісторыі

Старажытнасьць

Вынікі археалягічных абсьледаваньняў паказваюць, што першае пасяленьне людзей у гэтай мясцовасьці існавала ў першабытнаабшчынным часе, задоўга да ўтварэньня Гнесічаў. Па правы бок ад р. Нёману знойдзена стаянка пэрыяду каменнага і бронзавага вякоў, якая адносіцца да 4—2 тысячагодзьдзяў да н. э.

У Сярэднявеччы

У XII стагодзьдзі ў Панямоньні ўтварылася Наваградзкае княства, у яго ўваходзіла і мясцовасьць, дзе размешчаны Гнесічы. У сярэдзіне XIII стагодзьдзя, калі для славян і балтаў узьнікла пагроза з боку Лівонскага ордэну і мангола-татарскага нашэсьця, гэтае княства стала часткай зямель, зь якіх склалася новая цэнтралізаваная дзяржава — Вялікае Княства Літоўскае, у далейшым яно аб’яднала ўсе княствы Беларусі і Літвы.

Паводле Галіцка-Валынскага летапісу, каля 1260 году сын першага вялікага князя ВКЛ МіндоўгаВойшалк (вялікі князь літоўскі ў 1264—1267 гадах) — заснаваў манастыр «на рацэ на Нёмане, паміж Літвой і Наваградкам, і там жыў»[2]. Згодна царкоўнаму паданьню, манастыр быў заснаваны ў сярэдзіне XIII стагодзьдзі прападобным ігуменам Елісеем.

Паводле паданьня, манастыр быў заснаваны на тым жа месцы, дзе ён знаходзіцца цяпер. Але археалягічныя абсьледаваньні ля Гнесічаў сьляды старадаўняга манастыра ня выявілі. Дакумэнтальныя зьвесткі аб месцазнаходжаньні манастыра захаваліся з XVI стагодзьдзя, яны сьведчаць, што манастыр знаходзіўся ў вёсцы Лаўрышава, побач з Гнесічамі. У выніку археалягічных раскопак у Лаўрышаве, якія вялі Лаўрышаўскія археалягічныя экспэдыцыі, зроблена выснова, што манастыр разьмяшчаўся там з часу заснаваньня (XIII ст.). Лаўрышаўскі манастыр зьяўляўся адным з найважнейшых духоўных цэнтраў беларускіх зямель з часу ўтварэньня ВКЛ.

Гнесічы згадваюцца ў «Абмежаваньні спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра, якое выканана навагародзкім намесьнікам Петрашам Мантыгірдавічам на загад вялікага князя Вітаўта». Арыгінал дакумэнту не захаваўся, у копіі (1711 году) пададзена дата 15 чэрвеня 1398 году, аднак гісторыкі лічаць яе памылковай з-за разыходжаньня зь іншымі зьвесткамі ў дакумэнце. Таму дакумэнт можа быць датаваны прыблізна: кан. XIV — пач. XV ст., пасьля 1392 году (пачатак вялікага княжэньня Вітаўта)[3]. Дасьледчыкі мяркуюць, што найбольш верагодны год складаньня дакумэнта — 1424[4].

«А шъто монастырская пашня, поля и чашъчо и поросъли и ограничили есьмо монастырскую земълю по реку Боловячу, липу Лопату и по дорогу мимо Сенъну, а по заднюю Стругу по Русечъ, а по дорогу, што од Гнесичъ лежитъ у Самойловичъ островъ, у тое бы все монастыръское князя великого людемъ не надобе усътупатисе.» (Старабелар.)

Абмежаваньне спрэчных земляў Лаўрышаўскага манастыра[5].

У Новы час

З 1 ліпеня 1569 году мясцовасьць ў выніку аб’яднаньня ВКЛ з Польскім Каралеўствам — у створанай Рэчы Паспалітай.

З 1795 году, у выніку ІІІ падзелу Рэчы Паспалітай — у Расейскай імпэрыі.

У 1836 годзе манастыр у Лаўрышаве быў зачынены, а ў 1913—1915 і затым у 2007 годзе адноўлены ля Гнесічаў.

У Найноўшы час

З 25 сакавіка 1918 году вёска — у абвешчанай БНР; з 1 студзеня 1919 году — у ССРБ, з 27 лютага 1919 году — у ССРЛБ. Пасьля савецка-польскай вайны паводле Рыскага мірнага дагавора 1921 году — у Польшчы, у Нягневіцкай гміне Наваградзкага павету. З 1939 году ў БССР, з 1940 году ў Лаўрышаўскім сельсавеце Любчанскага, з 1956 году — Наваградзкага раёнаў. З 1959 году у Шчорсаўскім сельсавеце. У складзе калгасу «Зьвязда» імя 50-годзьдзя СССР. Працавалі пачатковая школа, магазін.

Remove ads

Сучасныя зьвесткі

На 2015 год у вёсцы дзейнічалі:

  • крама тавараў паўсядзённага попыту «Родны кут»
  • гасьцініцы «Гасьціны двор» і «Манастырская сядзіба» Сьвята-Елісееўскага Лаўрышаўскага мужчынскага манастыра

Насельніцтва

  • 2010 год — 137 жыхароў
  • 2008 год — 86 двароў, 140 жыхароў
  • 1999 год — 208 жыхароў

Помнікі

  • стаянка пэрыяду каменнага і бронзавага вякоў, 4-е — 2-е тыс. да н. э., дзяржаўны шыфр 413В000447 — за 200 м ад правага берагу р. Нёман, у лесе каля манастыра (з навакольнай мясцовасьці не вылучаецца);
  • помнік прп. Елісею Лаўрышаўскаму — у двары манастыра;
  • брацкая магіла расейскіх вайскоўцаў, якія загінулі ў час І-й сусьветнай вайны — па правы бок ад р. Нёману, у лесе каля манастыра.

Ураджэнцы

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads