Скокі
вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ско́кі[3] — вёска ў Беларусі, каля ракі Лясной. Уваходзяць у склад Матыкальскага сельсавету Берасьцейскага раёну Берасьцейскай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Упершыню Скокі ўпамінаюцца ў 1566 годзе.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Скокі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыяй, у Гарадзенскай губэрні.
15 сьнежня 1917 году ў палацы Нямцэвічаў у Скоках заступнікі ўрадаў Нямецкай імпэрыі і Савецкай Расеі падпісалі Пратакол аб замірэньні, што спыніла баявыя дзеяньні на ўсходнім фронце Першай сусьветнай вайны.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Скокі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году вёска апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Палескім ваяводзтве.
У 1939 годзе Скокі ўвайшлі ў БССР.
За 2007—2013 гады палац Нямцэвічаў адбудавалі за кошт бюджэтных выдаткаў у памеры 8 млрд рублёў (892 тыс. даляраў)[5].
Remove ads
Насельніцтва
- 1999 год — 696 чалавек
- 2009 год — 945 чалавек[1]
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Мэмарыяльная калёна (XVIII стагодзьдзе)
- Сядзібна-паркавы комплекс Нямцэвічаў (па 1750 годзе)
Страчаная спадчына
- Капліца Прападобнай Марыі Эгіпэцкай
- Касьцёл
Асобы
- Юльян Урсын Нямцэвіч (1758—1841) — пісьменьнік, палітычны дзяяч, гісторык
Галерэя
- Сядзіба Нямцэвічаў
- Маёнтак у 2007 годзе
- Пасьля рэстаўрацыі 2012 году
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads