Сколе
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сколе (па-ўкраінску: Сколе) — горад, разьмешчаны ў даліне ракі Опір ва Ўкраінскіх Карпатах, раённы цэнтар Львоўскай вобласьці, адзін з гістарычных цэнтраў Бойкаўшчыны, занесены ў Сьпіс гістарычных населеных месцаў Украіны. У Сколе праходзяць стратэгічныя агульнадзяржаўныя і эўрапейскія транспартныя камунікацыі: Аўтадарога М 06 (Кіеў — Чоп), чыгунка Кіеў — Чоп, паўднёвая галіна нафтаправода «Дружба».
Remove ads
Назва
Адносна паходжаньня назвы гораду Сколе існуюць чатыры розныя вэрсіі:
- ад слова «скала», паколькі даліна, у якой разьмешчаны горад, акружаная скаламі. Вэрсія малаверагодна, бо ўласна скалаў у раёне амаль няма.
- ад племя скалотаў, якія нібыта засялялі ў старажытнасьці гэтыя землі. Вэрсія таксама здаецца непраўдападобнай, бо асноўны жыцьцёвы ляндшафт скіфскай цывілізацыі — гэта стэпы.
- ад дзеяслова «скалоці» — існуе легенда, заснаваная на Лаўрэнцеўскім летапісе[1], што тут у 1015 годзе ад рукі брата Сьвятаполка загінуў князь Тураўскі Сьвятаслаў Уладзімеравіч, сын Уладзімера Вялікага, з жонкай Праскоўяй і дружыньнікамі. Падчас нападу Сьвятаполк, празваны ў народзе «пракляты», усклікаў: «скаліце іх усіх!» Гэтая вэрсія зьяўляецца найбольш распаўсюджанай і мае некалькі літаратурных варыянтаў, што з часам абрасьлі так званымі народнымі паданьнямі.
- ад прыметніка «сколаты» — так горцы сталі называць месца, дзе адбыўся крывавы гвалт над мірным насельніцтвам манголамі Батыя пасьля разгрому імі маленькага, але адважнага атраду абаронцаў перавалу Тухольскія вароты. Гэтая вэрсія новая і патрабуе далейшага ўдакладненьня і распрацоўкі.
Што да скланеньня назвы гораду, то існуюць дзьве розныя тэндэнцыі — адна падтрымліваецца дзейсным правапісам, іншая зьяўляецца пашыранай у размоўнай практыцы сярод мясцовых жыхароў. Гэтак, артаграфічны слоўнік і Ўкраінскі Лінгвістычны партал[2] выразна адзначаюць, што: «Сколе (горад ва Ўкраіне) — назоўнік сярэдняга роду, не скланяецца». Аднак жыхары самога Сколе і прылеглых месцаў дужа часта і ў размоўнай мове, і нават на пісьме скланяюць назву месца: Сколе, але: (да) Скольяга, (у) Сколім, (у) Скольяму. Гэта, верагодна, зьвязаны з тым, што назва гораду польскай мовай «Skole», скланяецца згодна з правіламі польскай мовы, Skole, (do, ze) Skolego.
Remove ads
Геаграфія і клімат
Па геамарфалягічным раянаваньні Сколе разьмешчаны ў монаклінальна-глыбавых нізкагор’ях — Сколеўскіх Бяскідах (Скібовая зона, Зьнешнія Карпаты), у межах Сколеўскай катлавіны. Горад з усіх бакоў акружаны гарамі: з захаду — г. Корчанка (1180 м), з поўначы — Дабрана (824 м), з усходу — Кліва (670 м), з паўночнага ўсходу — Чудзілава (650 м), на поўдні — Зелямінь (1177 м), далей на поўдні бачны хрыбет Кіеўца (1064 м) і гара Крам’яна (1137 м). Усе горы пакрытыя букава-яловым лесам. Частка гэтага горнага масіву належыць Нацыянальнаму парку «Сколеўскія Бяскіды». Абсалютныя вышыні Сколеўскай катлавіны — 432—438 м над узроўнем мора.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads