Скрыль
вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скрыль[1] — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Паводле перапісу 1897 году вёска ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні. У пачатку 20 ст. згадваецца маёнтак Скрыль.
У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.
У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.
У 1920 г. адкрыта народнае вучылішча, якое пасьля пераўтворана ў працоўную школу 1-ай ступені, 35 вучняў (1922). У 1933 г. быў створаны калгас"Расьсвет камуны", працавала кузьня.
З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй. У траўні 1944 году вёска была спалена.
Remove ads
Насельніцтва
- 1897 год — 88 двароў, 647 жыхароў
- Пачатак ХХ ст. — 83 двары, 502 жыхары. Маёнтак — 1 гаспадарка, 9 жыхароў
- 2002 год — 39 двароў, 74 жыхары
- 2009 год — 43 чалавекі[2]
- 2019 год — 26 чалавек
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads