Скрыль-Слабада

вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Скрыль-Слабада
Remove ads

Скрыль-Слабада́[1] (таксама сустракаецца Скрыльска́я Слабада́[1]) — вёска ў Пухавіцкім раёне Менскай вобласьці Беларусі. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавету.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

У пачатку 20 стагодзьдзя ў Цітвянскай воласьці Ігуменскага павету Менскай губэрні.

У Першую сусьветную вайну ў лютым — сьнежні 1918 году была пад акупацыяй войскаў кайзэраўскай Нямеччыне.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

У 1933 годзе быў створаны калгас «Залог 2-ой пяцігодкі», працавала кузьня.

З чэрвеня 1941 году да 4 ліпеня 1944 году вёска была пад нямецкай акупацыяй.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2009 год — 43 чалавекі[2]
  • 2019 год — 19 чалавек

Славутасьці

  • Царква Сьвятога Яна Прадцечы (XIX ст.)
  • Помнік на месцы, дзе былі спалены жыўцом жыхары вёскі Скрыль і Слабода ў траўні 1944[3].

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads