Скідзельскі цукровы камбінат
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скідальскі цукровы камбінат — першы ў Беларусі цукровы завод, заснаваны ў 1951 годзе. На 2011 г. улучаў цэх перапрацоўкі сухіх грануляваных жамерын з буракоў сутачнай магутнасьцю 300 тонаў (загрузка 2010 г. — 260 т.), мыйны комплекс магутнасьцю 8 тыс.т. буракоў за содзень, выпарную станцыю на 10 тыс. т. буракоў за содзень, сілас на 15 тыс. т. (пабудаваны ў 1998 г.) і адзіны ў Беларусі цэх па вытворчасьці лімоннай кісьлі (запушчаны ў 1961 г.; вытворчасьць 1,6 тыс.т. у 2010 г.). На 2010 г. цукар фасаваўся ў мяхі па 50 кіляграмаў (85% ад агульнага вырабу цукру), у лямінаваныя пакеты па 5 і па 3 кг, у папяровыя пакеты па 1 кг, і па 5 грамаў у так званыя сьцікі, і прэсаваны цукар па 1 кіляграме. Таксама выраблялася мэляса і дэфэкат.
Звыш паловы цукру пастаўляе за мяжу. Асноўнымі пакупнікамі ў Беларусі зьяўляюцца кандытарскія фабрыкі «Камунарка», «Чырвоны Мазыранін» (Гомельская вобласьць) і «Чырвоны харчавік» (Бабруйск, Магілёўская вобласьць), а таксама гандлёвыя сетка «Белбакалея» Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь. Сыравіна цягам 4 месяцаў (у верасьні—сьнежні) паступае ад 17 фэрмэрскіх гаспадарак і сельскагаспадарчых вытворчых каапэратываў (СВК) у 6 раёнах Гарадзенскай вобласьці з плошчы 17,5 тыс. гектараў (валавы збор 2010 г. — 860 тыс.т. цукровых буракоў).
Remove ads
Мінуўшчына
У 1946 г. пачалося будаўніцтва Беларускага цукровага заводу, які запусьцілі ў 1951 годзе. У 1993 г. увялі ў дзеяньне вытворчасьць магутнасьцю 3 тыс. т. цукру за суткі[1]. 16 жніўня 1993 г. Савет міністраў Рэспублікі Беларусь ухваліў пастанову №522 аб ператварэньні прадпрыемства ў ААТ, якое адбылося ў 1997 годзе. У 2010 г. завод вырабіў 167 тыс. тонаў цукру, у тым ліку 93 тыс. т. з 769 тыс. т. цукровых буракоў і 71,5 тыс. т. з цукру-сырцу. Сярэднесутачная перапрацоўка дасягнула 7 тыс. т. буракоў. Пастаўкі за мяжу склалі 104 тыс. т. (63%) цукру (тыс.т.: 37,5 — у Расею, 26 — ва Ўкраіну, па 10 — у Казахстан, Кыргыстан і Ўзбэкістан, 1 — у Летуву), каля 23 тыс. т. сушаных жамерын і каля 800 т. лімоннай кісьлі агульным коштам $81 мільёнаў. Магутнасьць вытворчасьці складала 7,5 тыс. т. за суткі[2]. У 2011 г. штодня выпускалася 850 тонаў цукру і адгружалася да 10 вагонаў звыш 6 тонаў[3].
Кіраўнікі
- Міхаіл Цяцерын (1951-1958)
- Уладзімер Каханоўскі (1967-1993)
- Генадзь Карамушка (1993-2006)
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads