Слабада (Хімоўскі сельсавет)

вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Слабада́[1] (па-расейску: Слобода) — вёска ў Хімоўскім сельсавеце Бабруйскага раёну Магілёўскае вобласьці. Знаходзіцца за 6 км ад чыгуначнае станцыі Савічы на лініі БабруйскЖлобін, на шашы БабруйскРагачоў.

Хуткія факты
Remove ads

Гісторыя

Назоў паходзіць ад тыпу старажытнага тыпу паселішча — слабада. У 1621 годзе сяло ў Бабруйскім старостве Рэчыцкага павету Менскага ваяводзтва. Ва ўласнасьці казны, пасэсыя. Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай перайшла ў склад Расейскай імпэрыі. Паводле перапісу 1897 году — сяло Слабада-Даўгарожаная Бортнікаўскае воласьці Бабруйскага павету. У яе склад уваходзілі 39 двароў, дзе жылі 345 чалавек. Напачатку ХХ стагодзьдзя — вёска, 57 двароў, 381 жыхар. У 1913 годзе вёска разьбітая на 56 хутароў. У 1917 годзе 56 двароў, 338 жыхароў. У 1921 годзе ў нацыяналізаваным памяшканьні адчыненая працоўная школа першае ступені. У 1925 годзе ў школе навучаліся 64 хлопчыкі й дзяўчынкі, дзейнічаў пункт па ліквідацыі непісьменнасьці сярод дарослых. Паводле перапісу 1926 году — хутары, 76 гаспадарак, 366 жыхароў. У 1931 годзе створаны калгас імя Блюхера (12 сялянскіх гаспадарак). У 1976 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Напачатку 1997 году было 139 двароў, 378 жыхароў. У вёсцы былі гаспадарчы двор, майстэрні па рамонце сельскагаспадарчае тэхнікі, фэрмы буйнога рагатага быдла й сьвінагадоўчая, працавалі пачатковая школа, клюб, бібліятэка, дзіцячыя ясьлі-сад, крама.

Remove ads

Насельніцтва

  • 2010 год — 261 чалавек
  • 2007 год — 296 чалавек, 126 двароў[2]
  • 1999 год — 348 чалавек

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads