Славатычы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Славатычы (польск. Sławatycze) — вёска ў Польшчы, на рацэ Бугу. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2006 год — 2738 чалавек. Знаходзіцца за 50 км ад Белай, каля беларуска-польскай граніцы.
Славатычы — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў.
Remove ads
Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Славатычы датуецца 1499 годам. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў яны ўвайшлі ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.
У XVI ст. Славатычы перайшлі ад Ляшчынскіх да Радзівілаў. У 1577 годзе з ініцыятывы Караля Станіслава Радзівіла места атрымала Магдэбурскае права, а 15 лютага 1693 году — герб «ў залатым полі чорны арол пад княжацкай мітрай, на грудзях якога блакітны шыльд з гербам „Ражкі“»[1].
Захаваліся сьведчаньні азначэньня жыхароў Славатычаў ліцьвінамі: у матрыкуле Каралявецкага ўнівэрсытэтуту пад 1775 годам значыцца Pusch Dan. Gottlob Ernest., Slawaticza-Litthuan[us][2].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Славатычы апынуліся ў складзе Аўстрыі, з пачатку XIX ст. — у складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. На 1827 год у Славатычах было 249 будынкаў, на 1864 год — 207.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Славатычы занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Славатычы апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Славатычы занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Славатычы занялі савецкія войскі, па чым іх зноў перадалі Польшчы.
Remove ads
Насельніцтва
- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 1602 чал.; 1864 год — 1923 чал.[3]
- XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2738 чал.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай (1913-1919)
- Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя, юдэйскія
- Царква Покрыва Багародзіцы (1910–1912; мураўёўка)
Страчная спадчына
- Царква Покрыва Багародзіцы (XVIII ст.)
Галерэя
- Краявіды Славатычаў
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай
- Інтэр'ер касьцёла
- Пакроўская царква-мураўёўка
- Інтэр'ер царквы
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads