Слуцкі кальвінскі збор

From Wikipedia, the free encyclopedia

Слуцкі кальвінскі збор
Remove ads

Слуцкі кальвінскі збор — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзіўся ў Новым Месьце, на гістарычнай Сэнатарскай вуліцы. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю.

Помнік сакральнай архітэктуры
Слуцкі кальвінскі збор
Thumb
Слуцкі кальвінскі збор. Н. Орда, 1864 г.
КраінаБеларусь
МестаСлуцак
Каардынаты53°01′33″ пн. ш. 27°33′33″ у. д.
Канфэсіякальвінізм
Архітэктурны стыльнэаготыка і эклектыка
Аўтар праектуКазімер Хршчановіч
ЗаснавальнікЯнуш Радзівіл
Дата заснаваньняXVII ст.
Слуцкі кальвінскі збор на мапе Беларусі
Thumb
Слуцкі кальвінскі збор
Слуцкі кальвінскі збор
Слуцкі кальвінскі збор на Вікісховішчы

Слуцкі кальвінскі збор — катэдра Літоўскай правінцыі. Утвараў адзіны ансамбль з будынкам гімназіі. Пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Збор, 1927 г.

Вялікае Княства Літоўскае

У 1617 годзе князь Януш Радзівіл збудаваў на беразе ракі Случы драўляны збор. Будынак неаднойчы аднаўляўся па пажарах. Відаць, некалькі разоў стары будынак замяняўся новым. Як паведамляюць крыніцы, кальвіністы часам мелі два зборы: «… ідучы ад замку, праз мост малы да Новага Места … на левым баку … над ставамі ракі Случы стаяць два зборы, вялікі і малы».

Пад уладай Расейскай імпэрыі

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, збор працягваў дзеяць.

У 1851 годзе паводле праекту архітэктара К. Хршчановіча замест драўлянага збудавалі мураваны збор.

Найноўшы час

За савецкім часам збор зачынілі.

Помнік пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой яго дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.

Remove ads

Архітэктура

Наяўнасьць элемэнтаў раманскага, гатычнага і клясыцыстычнага стыляў, сьведчыць пра эклектычны характар помніка. Аднак дамінаваньне выцягнутых угару, стрэлападобных формаў, надавала яму характэрны гатычны выгляд. Гэта быў прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з алтарнай апсыдай і шатровай 3-яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Чацьверыковыя ярусы вежы аддзяляліся адзін ад аднаго прафіляванымі карнізамі. Ніжні, роўны вышыні асноўнага аб’ёма, меў уваходны праём і выконваў ролю бабінца. Невысокі сярэдні — аздаблялілся паўкруглым сандрыкам. Сьцены чацьвярыка трэцяга ярусу праразаліся парнымі аконнымі праёмамі. Завяршалася вежа высокім 8-гранным шатром, і разгорнутымі дыяганальлю чацьвярыковымі шатровымі вежачкамі-пінаклямі, якія стаялі з вуглоў і пэрымэтрам злучаліся між сабою фігурнай мэталічнай агароджай. Вуглы вежы і асноўнага аб’ёма апрацоўваліся пілястрамі. Пілястры падзялялі і бакавыя сьцены будынка. Парныя, выцягнутыя ўгару, з паўкруглымі завяршэньнямі, 3-лопасьцевыя аконныя праёмы злучаліся стрэлападобнымі ліштвамі[1].

Remove ads

Галерэя

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads