Соль (Славаччына)
вёска ў Славаччыне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Соль (па-славацку: Soľ) — вёска ў раёне Уранаў над Топляй Прэшаўскага краю Славаччыны. Насельніцтва на 2021 год — 2629 чалавек.
Remove ads
Геаграфія
У вёсцы працякае ручай Сланы потак, які ўпадае ў раку Топлю.
Мінуўшчына
Вёска Соль — адна з найстарэйшых вёсак Усходняй Славаччыны(sk). Дзякуючы выгаднаму геаграфічнаму становішчу ў даліне ракі Топля мясьціна была заселеная людзьмі яшчэ ў каменным веку.
Першая пісьмовая згадка пра Соль датаваная 1252 рокам. У грамаце, выдадзенай эгерскай капітулай, паведамляецца, што зэман(sk) Чыж з Маравянаў пры падзеле маёмасьці свайго брата Філка падараваў Соль зь іншымі маёнткамі свайму брату Штэфану й ягоным нашчадкам, што ўсе пацьвердзілі перад капітулаю ў прысутнасьці сьведак[4]. Назва вёскі паходзіць ад трох салёных крыніцаў блізу вёскі. Гэтай сольлю жыхары карысталіся ў прыгатаваньні ежы да Першай сусьветнай вайны.
Улетку 1831 року ў вёсцы пачалася эпідэмія халеры, пасьля якое выбухнула вялікае сялянскае паўстаньне.
У XIX стагодзьдзі ў Солі існавала вялізная жыдоўская грамада, дзейнічала сынагога і рэлігійная школа.
Remove ads
Інфраструктура
У вёсцы дзейнічае базавая школа, дзіцячы садок.
Рыма-каталіцкі касьцёл канца XV стагодзьдзя ў гатычным стылі, перабудаваны ў XVII стагодзьдзі ў барокавым стылі, у 1884 року — у нэагатычным стылі. Пратэстанцкі дом малітвы 1793 року зь вежаю 1864 року.
Насельніцтва
XXI стагодзьдзе: 2012 — 2468 жыхароў; 2015 — 2516 жыхароў.
Транспарт
На ўскрайку вёскі знаходзіцца прыпыначны пункт неэлектрыфікаванай чыгункі па маршруце між Прэшавам і Гумэнным (праз Вранаў над Топляй і Страске).
У вёсцы знаходзіцца аўтобусны прыпынак. Вёска ляжыць на асноўнай дарозе між Прэшавам і Ўранавам над Топляй.
Асобы
У 1627—1629 роках у эвангельскай пачатковай школе працаваў Якуб Якобэюс(sk), славацкі гуманіст, паэт і празаік.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads