Соф’я Яноўская

савецкая матэматык From Wikipedia, the free encyclopedia

Соф’я Яноўская
Remove ads

Со́ф’я Алякса́ндраўна Яно́ўская (31 студзеня 1896, Пружаны — 24 кастрычніка 1966, Масква) — савецкі матэматык, філёзаф, пэдагог, стваральніца савецкай школы філязофіі матэматыкі. Доктар фізыка-матэматычных навук (1935), прафэсарка (1931).

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

Нарадзілася ў жыдоўскім мястэчку Пружана Гарадзенскай губэрні (цяпер у Берасьцейскай вобласьці) ў сям’і рахункавода Аляксандра Нэймарка.

У 1914, па сканчэньні гімназіі, паступіла на прыродазнаўчае аддзяленьне Вышэйшых жаночых курсаў у Адэсе.

Падчас Грамадзянскай вайны і інтэрвэнцыі сілаў Антанты удзельнічала ў адэскім бальшавіцкім падпольлі і працы падпольнага Чырвонага Крыжа. У лістападзе 1918 далучылася да КП(б)У. Падчас адступленьня белагвардзейцаў з Адэсы Яноўская разам з групай чырвонаармейцаў былая паланёная і ледзь пазьбегла кары. Падчас расстрэлу яна здолела выратавацца, упаўшы ў раку і сплыўшы.

У 1919 прыехала ў Елісаветград, дзе далучылася да шэрагаў Чырвонае Арміі. Была сьпярша палітчырвонаармейцам, а пасьля памочніцай рэдактара газэты «Красная армия» ў Палітуправе 12-й Арміі.

1920—1923 — у Адэскім губкаме партыі.

У 1923—1929 навучалася ў Інстытуце чырвонай прафэсуры, адначасна выкладала матэматыку, кіравала сэмінарам для студэнтаў і асьпірантаў у Маскоўскім унівэрсытэце. У 1928 выйшла першая праца Яноўскай у галіне філязофіі матэматыкі — «Катэгорыя ко­лькасьці ў Гегеля і сутнасьць матэматыкі». У 1930 выдала працу «Ідэалізм у сучаснай філязофіі матэматыкі». У 1931 атрымала званьне прафэсара, а ў 1935 — навуковую ступень доктара фізыка-матэматычных навук без абароны дысэртацыі.

У 1935 року падчас візыту Людвіга Вітгенштайна ў СССР суправаджала яго ў Маскве і раіла адмовіцца ад ідэі застацца жыць у Савецкім Саюзе.

У 1936 упершыню ў СССР стала чытаць лекцыі па матэматычнай лёгіцы.

З пачаткам нямецка-савецкай вайны эвакуяваная разам з МДУ ў Перм. У 1943—1959 — загадчыца катэдры гісторыі матэматыкі і матэматычнай лёгікі. У 1959 узначаліла створаную ў Маскоўскім унівэрсытэце катэдру матэматычнай лёгікі. Сярод яе студэнтаў быў вугорскі матэматык Імрэ Лакаташ.

Узнагароджаная ордэнам Леніна (1959).

Памерла ад дыябэту ў Маскве.

Remove ads

Працы

  • Категория количества у Гегеля и сущность математики // Под знаменем марксизма. — 1928. — № 3;
  • Гегель и математика / С.Яновская, Э.Кольман // Под знаменем марксизма. — 1930. — № 11 — 12;
  • Математические рукописи Маркса // Книга и пролетарская революция. — 1933. — № 2;
  • О так называемых «определениях через абстракцию» // Сб. статей по философии математики. — М., 1936;
  • Логика математическая. [В соавт.] // БСЭ. — Т.37. — М., 1938;
  • Основания математики и математическая логика // Математика в СССР за 30 лет. — М., 1949;
  • Из истории аксиоматики // Историко-математические исследования. Вып.11. М., 1958;
  • Математическая логика и основания математики // Математика в СССР за 40 лет. 1917—1957. — Т.1. — М., 1959;
  • Проблемы анализа понятий науки и новейший неопозитивизм // Вопросы философии. — 1961. — № 6;
  • Преодолены ли в современной науке трудности, известные под названием «апории Зенона»? // Проблемы логики. — М., 1963. — Стр. 116—136.
  • О философских вопросах математической логики // Проблемы логики. — М., 1963;
  • Предисловие // Маркс К. Математические рукописи. — М., 1968;
  • Методологические проблемы науки. — М., 1972.
Remove ads

Глядзіце таксама

  • Сьпіс жанчын-матэматыкаў

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads