Уладзімер Лятун

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Уладзімер Міхайлавіч Лятун (20 красавіка 1935, в. Смалінец, Узьдзенскі раён — 2001, Менск) — беларускі скульптар. Аўтар эскізу першае сучаснае беларускае дзяржаўнае ўзнагароды — мэдалю Ф. Скарыны (1989).[1]

Хуткія факты Імя пры нараджэньні, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Жыцьцяпіс

З 1950 па 1955 год навучаўся ў Менскай мастацкай вучэльні. З 1955 па 1961 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленьні скульптуры. Настаўнікамі маладога скульптара былі А. Глебаў і А. Бембель. З 1958 году ўдзельнічаў у мастацкіх выставах. У 1961—1966 гадох выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні. У 1967 годзе стаў сябрам Саюзу мастакоў СССР. У верасьні 2002 году ў Магілёўскім мастацкім музэі была адкрытая мэмарыяльная заля скульптуры Ул. Летуна[2].

Remove ads

Творчасьць

Працаваў у тэхніцы станковай і манумэнтальнай скульптуры[3]. Працы скульптара захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, музэі Вялікай Айчыннай вайны, музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюзу мастакоў, мастацкіх галерэях і музэях Беларусі, Расеі і Польшчы. У кастрычніку 2001 году сям’я Ул. Летуна перадала ў дар Магілёўскаму мастацкаму музэю 62 аўтарскія працы скульптара[2].

Некаторыя творы

Thumb
Памятны мэдаль да 100-х угодкаў Янкі Купалы (1982)

Уладзімер Лятун і Янка Купала

Да стагодзьдзя з дня нараджэньня Янкі Купалы выканаў два юбілейныя мэдалі (бронза, гіпс) і два бюсты для тыражаваньня: «Янка Купала» (парцаляна, мэтал), а таксама «Малады Янка Купала» (гіпс, мэтал), якія захоўваюцца ў Літаратурным музэі Янкі Купалы. У 1984 годзе стварыў два скульптурныя партрэты паэта (бронза, гіпс)[4]. У 1997 годзе стварыў памятны мэдаль, прысьвечаны 115-годзьдзю Я. Купалы і Купалаўскаму мэмарыяльнаму заказьніку «Акопы». Незавершаным застаўся скульптурны партрэт Я. Купалы для філіі літаратурнага музэю Купалы ў Яхімоўшчыне, над якім скульптар працаваў у апошнія дні жыцьця[5].

Remove ads

Прафэсійныя адзнакі і ўзнагароды

  • Ляўрэат Дзяржаўнае прэміі БССР (1986, за мэмарыял вайсковае славы «Лудчыцкая вышыня»)[2]
  • Ляўрэат адмысловае прэміі прэзыдэнта Беларусі за высокія творчыя дасягненьні ў галіне культуры і мастацтва (1999)[6]

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads