Віктар Шматаў
беларускі мастацтвазнаўца From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Віктар Фёдаравіч Шматаў (9 траўня 1936, Камарын, Брагінскі раён, Гомельская вобласьць — 21 верасьня 2006) — беларускі навуковец, доктар мастацтвазнаўства, мастак-жывапісец.
Remove ads
Жыцьцяпіс
- 1951—1956 гг. — Менская мастацкая вучэльня імя А. К. Глебава
- 1956—1962 гг. — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (пачынаў вучыцца на катэдры жывапісу, але скончыў аддзяленьне станковай графікі, дыплёмная праца: сэрыя літаграфій «Аэрапорт»)
- 1963—1966 — асьпірантура Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН БССР, кандыдацкая дысэртацыя «Беларуская сатырычная графіка 1945—65»
- 1991 — доктарская дысэртацыя «Искусство белорусской старопечатной книги XVI—XVII вв.» (Масква)
- 1993 — узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны.
- 1995 — ляўрэат Дзяржаўнай прэміі за цыкль прац «Францішак Скарына і беларуская культура».
- 2002 — карціна «Маці» перададзеная мастаком у дар Эўрапарлямэнту, дзе знаходзіцца ў пастаяннай экспазыцыі.
Remove ads
Публікацыі
Аўтар больш за 400 публікацыяў, у тым ліку манаграфій: «Беларуская сатырычная графіка 1945—65» (кандыдатская дысэртацыя, 1969), «Міхась Філіповіч» (1971), «Алеся Пасьлядовіч» (1975), «Беларускі кніжны знак» (1975, у суаўтарстве з А. Тычынам), «Людвіг Асецкі» (1975), «Беларуская станковая графіка» (маск., 1978), «Сучасная беларуская графіка» (1979), «Міхась Канстанцінавіч Сеўрук» (1980), «Francisk Skorina» (1980, анг., Unesco, France, Paris — Shmatov V., Golenchenko G., Cemerickii V.) / «Мастацтва кнігі Францыска Скарыны», «Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стагоддзяў» (1984, маск.), «Искусство белорусской старопечатной книги XVI—XVIII вв.» (1990, Масква; доктарская дысэртацыя, абаронена ў 1991 годзе), «Палітра Чарнобыля»(1996, аўтаманаграфія), «Мастацтва беларускіх старадрукаў XVI—XVIII стагоддзяў» (2000).
Пасьлядоўна вывучаў беларускую сатырычную графіку (у 60-х), сучасную беларускую графіку (у 70-х). Пазьней і да канца жыцьця — мастацкае аздабленьне кніг беларускага першадрукара і асьветніка Францішка Скарыны, іншых беларускіх старадрукаў, а таксама — беларускі іканапіс.
Выстаўкі
- Выстаўка, прысьвечаная Алаізе Пашкевіч
- Выстаўка, прысьвечаная Язэпу Драздовічу
Remove ads
Жывапіс
Віктар Фёдаравіч Шматаў у якасьці мастака каля дзесяцігодзьдзя займаўся карыкатурай, супрацоўнічаў з сатырычным часопісам «Вожык». Захапляўся эксьлібрысам. Прыкладна ў той жа пэрыяд займаўся плякатам. Але ягонае сэрца належала жывапісу. Ён быў прыхільнікам нацыянальнай ідэі ў творчасьці. Лічыў, што мастак можа стаць асобай, толькі калі прысьвячае сваё мастацтва Радзіме. Пэўны час ён мэтанакіравана шукаў форму, у якой «нацыянальная ідэя» можа быць адлюстраваная ў жывапісу. Палотны: «Ткачыха», «Беларуская кераміка», «Кастусь Каліноўскі і студзеньскае паўстаньне 1863 году на Беларусі», «Максім Багдановіч», «Беларускія старадрукі», «Дуб», «Стагі» й іншыя.
- «Дуб», 1978
- «Маці», 1979
- «Партрэт Максіма Багдановіча ў 1916 годзе», 1981
- «Беларуская кераміка», 1987
- «Аўтапартрэт», 1998
Пасьля Чарнобыльскай трагедыі цалкам прысьвяціў свае творы ейным наступствам. Лічыў, што тэму Чарнобылю трэба раскрываць выключна ў рамках рэалізму. Гэтая тэма ня толькі закранала мастака як грамадзяніна, але мела і асабісты сэнс — «малая Радзіма» В. Шматава — г. п. Камарын, куды мастак зь юнацтва наведваўся штогод, практычна прымыкае да Чарнобыльскай зоны. Асноўныя палотны: «Пахаваньне ў Чарнобыльскай зоне», «У ваколіцах Чарнобыля», «Разьвітаньне», «Маці», «Горкія яблыкі», «Дарога», «Лёс», «Бусел прыляцеў» і іншыя.
- «У Чарнобыльскай зоне», 1990 год. Палатно, алей, 111 х 74 см
- «У ваколіцах Чарнобыля», 1993. Палатно, алей, 93 х 129 см
- «Разьвітаньне», 1994. Палатно, алей, 110 х 149 см
- «Пахаваньне ў Чарнобыльскай зоне», 1994. Палатно, алей, 138,5 х 74 см
- «Пахаваньне вёскі», 1995—2001. Палатно, алей, 62 х 137,5 см
Акадэмія навук
З 1991 году В. Шматаў узначальваў аддзел старабеларускай культуры Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі навук Беларусі. Стварыў з аднадумцамі-супрацоўнікамі новы аддзел «Помнікі культуры і народнага мастацтва Чарнобыльскай зоны» ў Музэі старабеларускай культуры пры ІМЭФ АНБ, якім ён кіраваў. В. Шматаў арганізаваў рэгулярныя экспэдыцыі ў адселеныя вёскі Чарнобыльскай зоны з мэтай выратаваць унікальныя помнікі народнай культуры. У выніку грандыёзнай працы энтузіястаў быў захаваны цэлы пласт помнікаў «з-пад Чарнобыльскага попелу». Усе яны сталі экспанатамі музэю.
Віктар Шматаў «Спадчына, якую трэба ратаваць», «Гістарычны часопіс», № 4, 1997 З Чарнобыльскага дзёньніку:
"…5 чэрвеня 1991 г. Брагін: «Ужо два дні, як мы (М. Мельнікаў, Ю. Піскун, А. Хадыка) у зоне. …Дасьледавалі вёскі Ясень, Пучын, Жэрднае, Вазок і інш. Амаль кожная хата — сапраўдны музэй. Ткацтва і вырабы з дрэва тут проста цудоўныя…
Працаваць нялёгка: сьпёка, пыл, бур’ян, крапіва ды калючкі ля кінутых хат — вышэй галавы. Радыяцыя ў асобных вёсках перавышае нармальны фон у тысячы разоў. Мы зьбіраем толькі найбольш мастацкія, арыгінальныя … Паступова выпрацавалася методыка працы… У Брагінскую гасьцініцу вяртаемся позна ўвечары…
Так пачыналася наша Чарнобыльская Пампэя. Пазьней мы зрабілі яшчэ тры экспэдыцыі ў Брагінскі і Хвойніцкі раёны: у чэрвені 1992, у лістападзе 1996 і ў сакавіку 1997…»
У выніку згаданых вышэй экспэдыцый у творчасьці мастака таксама нарадзілася сэрыя рэалістычных жывапісных палотнаў «Чарнобыльская трагедыя». Віктар Фёдаравіч падараваў дзясяткі сваіх карцін на сваю «малую Радзіму» — у Брагінскую карцінную галерэю.
Remove ads
Асноўныя артыкулы, манаграфіі
|
|
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads