Спартак (кандытарская фабрыка)

беларуская кандытарская фабрыка From Wikipedia, the free encyclopedia

Спартак (кандытарская фабрыка)
Remove ads

«Спарта́к» — кандытарская фабрыка ў Гомлі, заснаваная ў 1924 годзе пад назовам «Прасьвет».

Хуткія факты Тып, Дэвіз ...

39,9% паёў праз амэрыканскае прадпрыемства «Дабл Стар Інтэрнэшнл» (Нью-Ёрк) валодае Марат Новікаў (нар. Менск). Прадпрыемства мае крамы ў кожным абласным цэнтры Беларусі і прадстаўніцтвы ў ЗША (Нью-Ёрк) ды Расеі (Масква)[2].

Remove ads

Вырабы

На 2019 год ААТ «Спартак» вырабляла: батончыкі, вафлі, глязуру, какава-алей, какавэлу, карамэль, мюсьлі, печыва, торты, цукеркі і шакаляд[3].

Мінуўшчына

4 чэрвеня 1924 году ў Гомелі адчыніл кандытарскае прадпрыемства «Прасьвет», якое стала вырабляць ірыс, карамэль, мармэляд і цукеркі. 8 лістапада 1931 году атрымала назву «Спартак». У 1940 годзе вытворчасьць дасягнула 11 500 тонаў ласункаў[4].

6 жніўня 1958 году на прадпрыемстве выбухнуў воданагравальны кацёл, што разбурыла 3 паверхі бісквітнага і кандытарскага цэхоў. У выніку 15 работнікаў фабрыкі загінулі, яшчэ 22 атрымалі раненьні. Здарэньне адбылося празь пераабсталяваньне ў 1953 годзе цыстэрны ў воданагравальны бак для душавой. Дно бака вырвала празьмерным ціскам у выніку перагрэву пары да +150 °C. Бак выкінула на вуліцу. На сваім шляху бак пашкодзіў нясучыя канструкцыі на першым паверсе галоўнага вытворчага корпуса, які абваліўся разам з 2-м і 3-м паверхамі. Аднаўленьне прадпрыемства пацягнула выдаткі на звыш 700 000 савецкіх рублёў[5].

У 1994 годзе прадпрыемства акцыянавалі. У 1998-м сталася сумесным. У 2006 г. зьяўлялася найбуйнейшым вытворцам кандытарскіх вырабаў у Беларусі[2].

Кіраўнікі

  • Алеся Самсонава, Алег Кот (2000-я)
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads