Спрут 6

італьянскі тэлесэрыял 1992 року From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Спрут 6 — Апо́шні сакрэ́т» (па-італьянску: La piovra 6 — L’ultimo segreto) — шосты сэзон італьянскага тэлесэрыялу «Спрут», прадстаўлены ў 1992 року. Рэжысэр — Люіджы Пэрэльлі, у галоўных ролях — Віторыё Мэцаджорна, Патрысія Мілярдэ, Рэма Джыронэ, Фэручча дэ Чэрэза, Ксавіе Дэлюк, П’ер Мандзі. Першая сэрыя шасьцісэрыйнага сэрыялу выйшла на канале «Rai Uno» 30 лістапада 1992.

Хуткія факты Жанр, Сцэнарыст ...
Remove ads

Сюжэт

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

На колішняга паліцыянта Давідэ Лікату, які ў папярэднім сэзоне займаўся пошукам злачынцаў, што вынішчылі ўсіх чальцоў ягонага аддзелу, адбываецца замах. Ён выжывае, аднак сур’ёзна паранены і вымушаны прайсьці працяглы курс рэабілітацыі. Тым часам крыважэрны мафіёзны бос Амількарэ Атыліё Брэна зьнішчае стары «Купал(it)», каб самому стаць кіраўніком мафіі.

Судзьдзя Сыльвія Конці перавялася ў Мілян, дзе рассьледуе загадкавае забойства фатографа Бэліні. Сюды ж прыехаў Ліката на сустрэчу з Эсьпінозам, вызваленым з турмы па стане здароўя; Эсьпіноза раскрывае яму, што выканаўцам замаху на Лікату быў Бэліні. Ліката намерваўся вярнуцца ў ЗША да сына, аднак генэрал Алесіё Амадэі ўгаворвае яго ўзначаліць Апэратыўны сьледчы аддзел — урадавае сакрэтнае падразьдзяленьне, якое можа выкарыстоўваць сродкі, недаступныя звычайнай паліцыі. Каб знайсьці злачынцу Тана Карыдзі пасьля ўцёкаў з вар’ятні, Давідэ Ліката выпраўляецца ў Афрыку і знаходзіць таго ў Сэнэгале ў стане дэпрэсіі і злоўжываньня алькаголем. Ліката вяртае Карыдзі ў Італію, дзе Амадэі схіляе таго да супрацоўніцтва ў абмен на зьмяншэньне тэрміну пакараньня.

З дапамогай сувязяў Тана Карыдзі сакрэтная служба Лікаты выходзіць на міжнародную сетку злачынных груповак, якія плянуюць зарабляць грошы на распаўсюджваньні наркотыкаў ва Ўсходняй Эўропе, прыстасаваўшы пад перавалачную базу колішні нацысцкі канцлягер на Захадзе. У выніку спэцаддзел Давідэ Лікаты затрымлівае выканаўцаў і кіраўнікоў апэрацыі мафіі, а новы кіраўнік «Купалу» Брэна гіне — аднак цяпер ягонае месца займае нехта іншы, таму вайна з мафіяй ня скончаная…

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.
Remove ads

У ролях

Больш інфармацыі Актор, Роля ...
Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads