Стаматыт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стаматыт (стар.-грэц. Στόμαрот) — запаленьне сьлізьніцы паражніны рота. Хваробу выклікае прыкусваньне, раненьне паражніны рота, зубны камень, апёк рота, мікроб і вірус. Складае звыш 70% хваробаў сьлізьніцы паражніны рота ў дзяцей.

Папярэджаньне

Прадухіленьню хваробы спрыяе багатая на вітаміны групы Б, цынк, фалійную кісьлю, жалеза і сэлен ежа, залечваньне хворых зубоў, піцьцё толькі з асабістай пляшкі і шклянкі, уніканьне прыкладаньня пальцаў да рота, ужыцьцё толькі мытай садавіны і гародніны, мыцьцё рук перад ежай[1].

Чыньнікі

Запаленьню спрыяе забруджаньне паражніны рота, хвароба зубоў, зубныя адкладаньні, дысбактэрыёз, вірусная інфэкцыя (герпэс), грыбок і алергія[2].

Праявы

Прыкметамі хваробы ёсьць пачырваненьне і набраканьне сьлізьніцы паражніны рота, высыпка, боль і непрыемны пах з рота[3].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads